Грамадства

Крымінальную справу супраць актывіста з Бабруйска нечакана спынілі. Але вяртацца ў Беларусь ён асцерагаецца

Актывіст з Бабруйска Уладзімір Лазараў з'ехаў з Беларусі, каб не трапіць за краты, — на яго завялі крымінальную справу за пагрозу прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі (артыкул 364). Днямі стала вядома: справу спынілі.

Фота з асабістага архіву

Мужчына распавядае, як усё закруцілася. 22 чэрвеня ў Бабруйску судзілі затрыманых апазіцыянераў. Падтрымаць іх у суд прыйшла кампанія прыяцеляў. У аднаго з хлопцаў перад пачаткам пасяджэння завязалася спрэчка з міліцыянтам. Уладзімір, кажа, што стаяў побач.

Пра працяг гэтай гісторыі стала вядома ўвосень. У лістападзе на таго хлопца і Уладзіміра завялі крымінальную справу: на першага — за пагрозу дзецям міліцыянта, на другога — за апублічванне яго адрасу жыхарства.

«Я яго наогул не называў, бо не ведаў тады. Яны проста не ведалі, што мне прыляпіць. Я ў таго міліцыянта як бяльмо на воку, нашым напружаным адносінам ужо 10 год», — тлумачыць мужчына.

Уладзіміра выклікалі на допыты, праводзілі вочныя стаўкі з міліцыянтам. Урэшце мужчына вырашыў з’ехаць з Беларусі і ў студзені перабраўся ва Украіну. Другі фігурант той справы раней перабраўся ў Польшчу.

Днямі Уладзіміру прыйшоў ліст ад магілёўскай пракуратуры — крымінальны пераслед спынены праз адсутнасць складу злачынства. Паведамленне ў паштовай скрыні знайшлі сябры.

«Тэлефанаваў таму хлопцу ў Польшчу — яму такая папера не прыходзіла. Але я не гару жаданнем вяртацца. Думаю, проста хочуць мяне выманіць», — кажа актывіст.

У сацыяльных сетках ён змяшчае рэзкія допісы і мяркуе, што калі вернецца, гэта можа стаць падставай для новай справы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант7

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль нанёс удары па Іране. Загінулі кіраўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі і начальнік Генштаба арміі Ірана32

У Малі знайшлі сетку турмаў «Вагнера» з сотнямі зняволеных

У Варшаве затрымалі беларуса, які знаходзіўся ў вышуку Інтэрпала2

«Кожны хоча быць Каліноўскім, але…» У Варшаве паказалі «Інсургентаў» паводле п'есы Зянона Пазняка

Памёр аршанец Андрэй Корпс — наркаман, які спрабаваў ратаваць ад наркотыкаў іншых6

«Паўэрбанк зарадзіў, кофту папраў». Хлопец скраў чужыя рэчы, а пасля спалохаўся і вярнуў іх назад5

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м24

У Мінску тром людзям прысудзілі ад 2 да 5 гадоў за салідарнасць з палітвязнямі3

Найбуйнейшы ў Беларусі пелетны завод спыняў працу праз санкцыі. Цяпер «арыентуецца на ўнутраны рынак»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант7

Атака Ізраіля па Іране: усё, што вядома на гэты момант

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць