Каментары да артыкула

«Не спяшы, Юр’еўна. Не тарапісь. А то апаздаеш». У беларусаў з’явілася свая міс Марпл

  • Сава
    13.06.2025
    Очэнь Зiнаiда Юр’еўна крутая, а то ж. Чытаць пра яе цiкава, асаблiва тым менчукам, хто жыве ў тым самым Заводскiм раёне, але i iншым чытачам таксама добра заходзiць. Мая сяброўка сказала, што Юр’еўна на яе нечым падобная – калi трэба прыйcцi ў сябе ды ўспакоiць нервы, яна едзе на лецiшча i працуе на гародзе, размаўляе з кветкамi ды прочымi карыcнымi раслiнамi.
    Вельмi раю прачытаць пра Юр’еўну, гэта мора пазiтыва i добрага гумару, асаблiва спадабаўся канец гiсторыi пра красную куртку.
  • І смех і грэх
    13.06.2025
    Трасянка нейкая... няправільная, ня родная аўтарцы.
    Касплей трасянкі.
  • Цім
    13.06.2025
    Каміла Цень ... Раней чуў гэта імя (як літаратурны преўданім - проста супер!), але не чытаў. У дадзеным артыкуле першы раз прачытаў некалькі абзацаў. Мне здалося гэта цікавым :) Трасянка пацешная, але добра вядомая. Так казалі нашы бацькі, якія збеглі пасля 8 класаў вясковай школы у горад на заводы-фабрыкі. У 50-60-е гады БССР. Карацей: кніжкі гэтыя абавязкова знайду і пачытаю.
  • Gorliwy Litwin
    13.06.2025
    нада была здзелаць яё шаптухай. Ци шаптунняй. Во гэна было бы дзела. Удвоя больша сьвядомых спадароу раманцикау тады захацели бы такую книшку прачытаць. Можа дажа палучыла бы прэсцижную прэмию за выражэння дзейсцьвицельна нацыянальнава духа. Надзеюсь, што аутарка учцёт гэнае маё прэдлажэнне, и у следуюшчай книге дабавит гэнай симпацичнай цётачцы и таки во шаптовы аспект.
  • Мх
    13.06.2025
    Гімн трасянцы... У Менску такіх ужо гадоў з 25 няма. У 50-70-я сяляне паехалі ў гарады, дзе ім патлумачылі, што "каб пачаць добра жыць, трэба вучыць нармальную мову". У выніку "нармальную мову" так і не вывучылі, і сваю ператварылі ў трасянку (сумесь моваў). У выніку глядзелі цеці такога калібру ў 80-я з нейкай крыўдай і агідай (і ад свайго адмовіліся, страціўшы падтрымку аднавяскоўцаў, "гарацкія ж", і для расейскамоўных (збольшага мігрантаў з Расеі) не сталі сваімі, бо вельмі часта нават пісалі па расейску з памылкамі, усё ж трымаліся нейкіх незразумелым для расейцаў традыцый, у выніку мяжа іх кар'ернага роста - вось такія вось цёткі-кантралёры. Затое ў іх некая традыцыя "ісці па галовах" больш слабых на шляху да "карыта". У прынцыпе ўвасабленне такой "цёткі-кантралёркі": нахабнасць, пававага выключна да больш моцных, адмова ад беларускай мовы, але не гледзячы на усе намаганні трасянка не хоча сыходзіць. (І па расейску размаўляе з памылкамі) ёсьць у вышэйшым кіраўніцтве краіны. Ні сярод народа няма павагі, ні сярод "старэйшых братоў" з Расеі (для іх ён як быў неадукаваным хутаранінам так ім і застаўся). Кніжку не чытаў, адразу кажу. Але папулярызаваць трасянку - па першае дурны тон, па другое спазніліся гадоў на 25. (проста змяніліся пакаленні), ва ўсякім разе ўжывальна да Менска. Ды і хутчэй за ўсё гэтая цётка запатрабавала ад б ад беларускмоўнага мужчыны "гаваць на нармальным языке, как усе нармальныя людзі".
  • Сава
    13.06.2025
    Мх, Усёж такi прачытайце, чытаецца лёгка, а ў апошнiм сказе ёсць адказ наконт ужывання беларускай мовы менавiта Юр’еўнай.
    А што тычыцца трасянкi, то лепш пачынаць гаварыць хоць так, хутчэй прыйдзе чалавек да мовы, чым ганьбiць яго за тое, што не на лiтаратурнай мове размаўляе.
    Важна не адбiць жаданне наогул ужываць родную мову.
  • Мх
    13.06.2025
    Сава, "А што тычыцца трасянкi, то лепш пачынаць гаварыць хоць так, хутчэй прыйдзе чалавек да мовы, чым ганьбiць яго за тое, што не на лiтаратурнай мове размаўляе.". Усё так. Проста гэта шлях ад беларускай мовы да расейскай, а цяпер праз тую ж трасянку трэба рухацца ў адваротным кірунку, да беларускай мовы.
  • Імя
    13.06.2025
    Ай не, толькі слых сабе трасянкай псаваць.
  • Найперш не галасі!
    13.06.2025
    Імя, не слых, а вуха.
    Не "рэжа слых" (ад расійскага "режет слух"), а беларускае "вуха рэжа".

    Ой, сапраўды з гэтай трасянкай бяда!
    ))
  • Імя
    14.06.2025
    Найперш не галасі! , з кім ты размаўляла, шалапаватае?
  • Імя
    13.06.2025
    Напішыце, калі ласка, дзе набыць гэтыя кнігі ў электронным выглядзе? Старыя спасылкі ў гугле не працуюць, пірацтвам займацца не хачу, у паперы таксама не чытаю. Карацей, дзе набыць?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць