Камандзір «Ахмата» заклікаў абвясціць у Расіі мабілізацыю на фоне атак Ізраіля на Іран
У сваім тэлеграм-канале камандзір добраахвотніцкага фарміравання «Ахмат» і намеснік начальніка Галоўнага ваенна-палітычнага ўпраўлення Узброеных сіл РФ Апці Алаудзінаў апублікаваў відэа, на якім пракаментаваў атаку Ізраіля на іранскія ядзерныя аб’екты і ваеннае кіраўніцтва.

Ён заклікаў расіян згуртавацца, каб «ніхто не пасмелі з намі вось так гуляць, як пагулялі з усімі дзяржавамі, цяпер ужо і з Іранам».
«Нам трэба абвяшчаць мабілізацыю, нам трэба загадзя рыхтаваць мінімум 500 тысяч, а насамрэч — мільён чалавек прызваць і пачаць іх рыхтаваць».
Алаудзінаў перад гэтым заклікам на відэа адзначыў, што гэта яго асабістае меркаванне.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары
[Зрэдагавана]