Грамадства

Ганна Севярынец пра беларускі пратэст: Гэта глабальны зрух, як ён здзьмецца? ВІДЭА

Ганна Севярынец — педагог, даследчыца літаратуры, пісьменніца — стала новым героем інтэрв'ю Мікіты Мелказёрава на канале «Жыццё-маліна». У размове Ганна падзялілася сваім бачаннем будучыні беларускага пратэсту. 

«Гэты пратэст такога кшталту, што не можа здзьмуцца, ён убудаваны ў гэта грамадства, у гістарычную сітуацыю, у сусветныя інтэлектуальныя трэнды, экзістэнцыйна. Я на гэты пратэст не магу глядзець інакш, як на тое, што, напрыклад, рака цячэ — ён абсалютна натуральны. І тое, як ён праходзіць, і тое, што ён не мог не здарыцца. 

Мала таго, што ён уключаны ў 30-гадовы цыкл, пра які толькі лянівы не напісаў: з 1795 года на Беларусі кожныя 30 год (плюс-мінус год) нешта такога кшталту адбываецца. Ён так зарыфмаваны з усім, нават з зоаабаронным рухам: ён зрабіў вельмі шмат для таго, каб гэты пратэст быў, і быў менавіта такім. 

Усе гэтыя модныя сучасныя дыскурсы пра victim blaming, пра аб'юз, пра харасмент — гэта ўсё абсалютна дакладна рыхтавала цяперашні працэс, бо ў нас жа працэс не зусім палітычны, гэта проста трыгерам стала, — у нас мяняецца фармацыя светаўспрымання, манера існаваць у прасторы. Гэта глабальны зрух, як ён здзьмецца, калі ён абумоўлены развіццём чалавецтва? 

Я адназначна веру ў перамогу. Зразумела, я бываю, як і ўсе, на арэлях, асабліва вечарам, калі стомішся, акажашся ў поўным адчаі, але не таму, што не будзе перамогі, а таму, па-першае, што людзі пакутуюць, і таму, па-другое, што вылазіць столькі гадасці ў людзях. Ты разумееш, што яна ёсць у людзях і была, але назіраць яе фізічна вельмі цяжка. Як Зміцер Дашкевіч кажа мне: «Уяві сабе, якая цяпер адбываецца мыйка!»

Чалавек жа такая істота, ён можа пражыць 80 год — і ніхто не будзе ведаць, што ў ім сядзіць гадаўка. І ён сам пра сябе гэтага не будзе ведаць. А тут раз — і яго вылезе абсалютна ў дзікім выглядзе. І яно цяпер з усіх вылазіць: і гадаўкі, і героі — усё найлепшае і найгоршае. І перажыць гэта вельмі цяжка. А так перамога абавязкова будзе, абавязкова». 

Каментары

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць