Свет

Ізраіль дазволіў уезд замежнікам, але ў «выключных выпадках»

Ізраіль з 8 сакавіка дазволіў уезд некаторым катэгорыям замежнікаў. Напярэдадні ўлады таксама знялі забарону на вяртанне ізраільцян у краіну. У наступныя тыдні ім будзе аддавацца прыярытэт на ўезд, паколькі 23 сакавіка ў Ізраілі пройдуць датэрміновыя парламенцкія выбары, піша РБК.

Уезд для замежнікаў будзе абмежаваны. У наступныя два тыдні ён будзе дазволены толькі: мужам (жонкам) або бацькам грамадзяніна або рэзідэнта Ізраіля; прафесійным спартсменам, якія накіроўваюцца на спаборніцтвы; асобам, чыя дзейнасць мае жыццёва важнае значэнне для знешняй палітыкі ці нацыянальнай бяспекі Ізраіля, а таксама тым, хто імігруе і не можа змяніць дату сваёй іміграцыі, і замежным рабочым. За 24 гадзіны да вылету замежныя грамадзяне павінны будуць падаць анлайн-заяву, якую разгледзяць улады.

Студэнты і валанцёры заехаць у краіну да 27 сакавіка не змогуць.

Той, хто прыбыў у Ізраіль, абавязаны сысці на двухтыднёвы каранцін. Каб трапіць на самалёт, грамадзяне павінны прад'явіць адмоўны вынік ПЛР-тэсту, зробленага на працягу 72 гадзін да вылету.

Ізраіль аслабляе абмежаванні, уведзеныя з-за каранаавіруса, на фоне масавай вакцынацыі. Раней у краіне тым, хто атрымаў абодва кампаненты вакцыны, дазволілі наведваць спартыўныя залы, басейны, спартыўныя і культурныя мерапрыемствы і кірмашы.

Ізраіль — сусветны лідар па вакцынацыі ад каранавіруса. Паводле звестак трэкера Bloomberg, у краіне ўвялі 8,7 млн доз вакцыны, а на 100 жыхароў у сярэднім прыпадае 96,01 дозы.

Для параўнання, у ЗША на 100 чалавек прыпадае 27,21 дозы, у Вялікабрытаніі — 34,93, у Расіі — 5,11, у Беларусі — 0,22, у Польшчы — 10, у Літве — 11, ва Украіне — 0,041.

Першую дозу атрымалі 54,6% насельніцтва Ізраіля, дзве — 41,4%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску65

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

На фронце загінуў расійскі Z-блогер Велес з 50 тысячамі падпісчыкаў7

Журналіст Ігар Карней расказаў, як стаў будаўніком на Азорах1

У модзе новая эра бландзінак1

Украіна абвяргае сваю датычнасць да выбухоўкі, знойдзенай каля газаправода з расійскім газам у Сербіі9

У Бразіліі прынялі закон аб сумеснай апецы над жывёламі пры разводзе

Галоўны рэдактар «Еўрарадыё» Яўген Казарцаў расказаў, як пяць гадоў працаваў на «Спутніку» і колькі зарабляў47

Шрайбман пра тое, ці паедуць масава расіяне ў Беларусь з-за блакіровак інтэрнэту і чаму гэта не праблема9

Зяленскі прыехаў у Дамаск і сустрэўся з прэзідэнтам Сірыі1

У РНПЦ траўматалогіі і артапедыі расказалі пра самыя складаныя аперацыі — некаторыя доўжацца да 11 гадзін

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску65

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць