Грамадства

Мінабароны: У выпадку працягу эскалацыі напружанасці пакідаем за сабой права распачаць дадатковыя крокі

Начальнік Дэпартамента міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва генерал-маёр Алег Воінаў давёў сёння да замежных вайсковых аташэ пазіцыю Міністэрства абароны, паведамляе прэс-служба ведамства.

mil.by

На брыфінгу Алег Воінаў адзначыў, што ў 2020 годзе ўплыў на стан міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва аказалі пандэмія і «непаважлівае стаўленне шэрагу дзяржаў да волевыяўлення беларускага народа».

«Рэакцыя на выбары прэзідэнта была палітызаванай і не накіраваная на развіццё добрасуседскіх адносін. Бягучая сітуацыя (сукупнасць знешніх і ўнутраных пагроз бяспекі) запатрабавала пераацэнкі ваенна-палітычнай абстаноўкі», — адзначыў ён.

На брыфінгу былі «прыведзеныя факты планамернага разгортвання еўрапейскага сегмента сістэмы супрацьракетнай абароны, пачатку функцыянавання ў Польшчы аператыўнай групы штаба 5 АК СВ ЗША і стварэння інфраструктуры, якая забяспечвае размяшчэнне да 20 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў, узмацнення разведвальнай актыўнасці і павышэння інтэнсіўнасці палётаў стратэгічнай бамбардзіровачнай авіяцыі ВПС ЗША, дэстабілізуючага фактару вучэнняў «Абаронца Еўропы — 2020».

«Даведзена, што ў выпадку працягу краінамі Захаду палітыкі эскалацыі напружанасці Рэспубліка Беларусь пакідае за сабой права распачаць у 2021 годзе шэраг дадатковых крокаў у галіне нацыянальнай бяспекі», — гаворыцца ў паведамленні.

Таксама да вайсковых аташэ давялі пазіцыю Беларусі «аб неабходнасці канкрэтных і неадкладных дзеянняў па вяртанні ў канструктыўнае рэчышча міжнароднага ўзаемадзеяння ў інтарэсах умацавання міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі і канкрэтныя меры іх рэалізацыі».

На брыфінгу таксама было агучана, што Беларусь актыўна вывучае магчымасці задзейнічання свайго міратворчага патэнцыялу: «Мы гатовыя да пашырэння супрацоўніцтва ў гэтай сферы і чакаем вашых прапаноў».

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўцу з Пінска адправілі ў калонію за падрыхтоўку да «масавых беспарадкаў», «абразу» Лукашэнкі і «распальванне варожасці»

Ірына Шэйк апублікавала фоты са свайго чэлябінскага юнацтва16

Камандаванне вайскова-марскіх сіл Ірана: Армузскі праліў ужо ніколі не вернецца да свайго ранейшага стану4

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане5

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць