Здарэнні

«Злодзей у законе» пагражаў міліцыі нажом

У Мінску 17 лютага падчас затрымання крымінальны аўтарытэт Аляксандр Кушняроў дастаў нож і паспрабаваў адбіцца ад супрацоўніка спецпадраздзялення. Аднак беспаспяхова.

Скрыншот відэа

Пра выпадак паведамляе прэс-служба МУС.

Акрамя беларускага «злодзея ў законе», аператыўнікі затрымалі і дваіх прадстаўнікоў расійскага крымінальнага свету (23 і 25 гадоў), якім ён гарантаваў бяспеку ў краіне падчас сустрэч з «калегамі».

Напярэдадні спецаперацыі аператыўнікі ГУБАЗіКа атрымалі інфармацыю, што замежнікі маглі захоўваць зброю і наркотыкі. Пры аглядзе здымнай кватэры былі выяўленыя рэчывы, падобныя на псіхатропы.

Усе трое знаходзяцца ў ІЧУ.

Вядома, што малодшы з расіянаў судзімы за вымаганне, прычыненне цялесных пашкоджанняў, рабаванні і гвалт у дачыненні да паліцэйскага. Для каранацыі і папаўнення «сям'і» меў намер разам з Кушняровым ляцець у Турцыю.

Яго паплечнік судзімы за крадзяжы і рабаванні. Да затрымання расшукваўся расійскімі праваахоўнікамі за серыю крадзяжоў у Яраслаўлі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце56

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнку перадалі ліст, напісаны ім яшчэ ў маладосці. Што там?34

«Лепш бы я гэтага не бачыла!» У Threads абурыліся велікоднай інсталяцыяй у Dana Mall. Але не ўсе14

Ад страты касцявой масы да пагаршэння зроку: як космас уплывае на арганізм чалавека5

Лукашэнка расказаў, што самае любімае для яго ў храме21

ДТЗ у Талачыне: кіроўца збіў пенсіянерку на паркоўцы і з’ехаў

Орбана спыталі, ці будзе ён віншаваць Петэра Мадзьяра ў выпадку перамогі апазіцыйнай партыі «Ціса»9

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах19

Кітайскія будаўнікі выйшлі з масавым пратэстам на вуліцы ў Камсамольску-на-Амуры14

5000 еўра на месяц за працу ў беларускай палітыцы? Кныровіч лічыць, што гэта нармальны заробак54

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце56

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць