Грамадства

«Апошні раз такое абвінавачванне тычылася выбуху ў мінскім метро». У Смаргоні судзяць гальшанца за тэрарызм

11 лютага суд Смаргонскага раёна працягнуў разгляд справы ў дачыненні да Івана Вярбіцкага. На судзе выступілі сведкі, даследавалі рэчавыя доказы, піша «Рэгіянальная газета».

Шульжыцкі працуе настаўнікам фізкультуры. 21 кастрычніка ён ішоў па цэнтры Ашмянаў, калі да яго пад’ехалі супрацоўнікі міліцыі і папрасілі паўдзельнічаць у ператрусе ў якасці панятога. Шульжыцкі бачыў, як Вярбіцкі рве дакумент, які яму далі супрацоўнікі, а пасля ён жа разбіў тэлефон аб машыну. Па словах сведкі, аніякай агрэсіі з боку абвінавачанага не заўважыў.

Шульжыцкага адвезлі назад у Ашмяны, далей ён камунікаваў толькі са следчым на папярэднім следстве.

Адвакат Крывалапаў хадайнічаў аб выкліку сведак Мулінковай і Мардовіч, якія былі ў чаце «Ашмяны», дзе абвінавачаны пакінуў каментары, што ляглі ў аснову крымінальнай справы. Мулінкова і Мардовіч паяснілі, што не ўспрынялі гэтыя допісы сур’ёзна. Абедзве сказалі, што ўспрынялі каментары ў тэлеграм-чаце як жарт.

Абаронца Вярбіцкага заўважыў, што паведамленні Вярбіцкага дагэтуль застаюцца даступнымі ў чаце «Ашмяны».

— Мой падабаронны абвінавачваецца не ў закліках да акту тэрарызму. Яго абвінавачваюць у асабліва цяжкім злачынстве. Апошні раз такое абвінавачванне тычылася выбуху ў метро ў Мінску. Органы папярэдняга следства і далей дзяржаўны абвінаваўца ўспрымаюць дзеянні майго падабароннага як звыш павышаную грамадскую небяспеку — акт тэрарызму. То чаму не прынятыя ўсе меры, каб гэтыя допісы ў тэлеграм-канале былі ліквідаваныя? — запытаўся абаронца.

Сам Вярбіцкі заявіў, што суд па яго справе — гэта паказальны працэс.

У судзе праглядзелі відэазапіс ператрусу, суддзя яшчэ раз даследавала вынікі камп’ютарна-тэхнічнай экспертызы. Дзяржаўны абвінаваўца хадайнічаў аб выкліку Бяляева, які быў панятым пры ператрусе ў Вярбіцкага. Абвінаваўца абяцаў забяспечыць яўку Бяляева, бо ён праходзіць тэрміновую службу ў арміі.

Наступнае пасяджэнне пройдзе 16 лютага.

14 кастрычніка Іван Вярбіцкі пакінуў некалькі каментарыяў у тэлеграм-чатах «Ашмяны» і «Астравец для жыцця», якія абвінавачванне расцэньвае як акт тэрарызму. 21 кастрычніка Вярбіцкі разарваў пастанову аб ператрусе. У той жа дзень у доме бацькоў у Гальшанах, дзе жыў Вярбіцкі, падчас ператрусу знайшлі некалькі дзясяткаў патронаў і порах.

Вярбіцкага абвінавачваюць па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса. У тым ліку і ў акце тэрарызму.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў15

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску ўшанавалі памяць загінулых на Нямізе 27 гадоў таму5

Выпадак на канцэрце «Іванушак» на МТЗ. Спявак зацягнуў «О, Беларусія» — і тут адбылося вось што24

«Я стаў знакамітым пісьменнікам, ён таксама знайшоў нармальную працу». Філіпенка раскрыў, што пісаў жарты для Зяленскага7

Расія можа нанесці ўдар па вайсковым аб’екце ў Еўропе, каб раскалоць саюзнікаў Украіны — эксперт Bild13

Чаму ў тыраназаўра былі такія кароткія лапы?6

Беларускаму байцу ММА, які будаваў кар’еру ў Маскве, ФСБ нечакана забараніла ўезд у Расію пасля адпачынку ў Тайландзе9

Учора ў раёне трактарнага завода было не праціснуцца з-за канцэрта «Іванушак»25

Нібы птушка Фенікс: 35 гадоў таму выйшаў першы нумар адноўленай «Нашай Нівы»15

Галкіпер хакейнага «Дынама» злавіў раскошнага карпа4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў15

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць