Грамадства11

У Гомелі дэманстрантаў разганяў АМАП ФОТА, ВІДЭА

У адрозьненьне ад мінулых нядзельных мітынгаў, сёньня на «Маршы справядлівасьці» ў Гомлі было шмат супрацоўнікаў АМАП, якія расьсякалі калёну, затрымлівалі ўдзельнікаў, піша «Радыё Свабода».

Спачатку людзі традыцыйна сабраліся каля ўнівэрмагу «Гомель» і пачалі рух па вуліцы Савецкай. Каля будынку гарадзкіх аркестраў іх чакаў АМАП, які перагарадзіў дарогу. Людзі перайшлі на іншы бок вуліцы, але і там трапілі ў пастку.

Калёна пайшла па праспэкце Перамогі — там таксама людзей чакаў АМАП. Адбываліся кропкавыя затрыманьні. Нарэшце людзі сабраліся — некалькі соцень чалавек на плошчы Паўстаньня — і рушылі ў бок плошчы Леніна. Каля цырку яны прарвалі шэраг АМАПу і пайшлі далей, але на сквэры Грамыкі ім зноў перагарадзіў дарогу АМАП.

У выніку марш праходзіў ад сквэру Грамыкі да цырку. Ля цырку АМАП пачаў людзей адцясьняць, а потым затрымліваць. Цяпер вядома ня менш як пра 20 затрыманых.

Палітык Васіль Палякоў вяртаўся з маршу дахаты, яго затрымалі каля дому. «За мной сачыў міліцыянт, ехаў разам у тралейбусе», — расказаў палітык.

Жыхарку Гомля Кацярыну Макушкіну затрымалі проста ў краме касмэтыкі. Затрымалі і актывістку Сьвятлану Нарскіну.

Відавочцы таксама расказалі пра брутальнае затрыманьне маладой жанчыны. Яна здымала на камэру супрацоўнікаў міліцыі.

«Міліцыя наляцела на яе і выбіла з рук тэлефон. Яна выбіла ў іх з рук рацыю. Пачалася штурханіна. За жанчыну заступіўся невядомы мужчына. Але жанчыну ўсё-ткі затрымалі. Яшчэ адну дзяўчыну схапілі ў дварах на Савецкай», — сказаў «Свабодзе» жыхар Гомля Юрый.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Лосік: Я мусіў выйсці ў чэрвені разам з Бяляцкім, але ў апошнюю хвіліну нас замянілі на іншых1

Лосік: Я мусіў выйсці ў чэрвені разам з Бяляцкім, але ў апошнюю хвіліну нас замянілі на іншых

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына, у якой памерла дачка, праз сацсеткі шукае беларускі світшот, як быў у дзіцяці. Вытворца таксама адгукнуўся2

Нобелеўскім лаўрэатам па літаратуры стаў Ласла Краснагаркаі3

З Беларусі ў Польшчу зноў можна ехаць з цыгарэтамі і алкаголем2

Беларусам прыходзяць фэйкавыя лісты ад імя ўкраінскіх праваабаронцаў1

У квартале «Мінск-Свет» здаецца кватэра з пражываннем толькі ў будні

Забудоўшчык распавёў, што пабудуюць у «Паўночным беразе» ў найбліжэйшыя гады2

Ад Калеснікавай прапусцілі першы ліст за два з паловай гады7

Што Польшча і Беларусь хочуць адзін ад аднаго пры вызваленні Пачобута? А Канапацкая вызвалася стаць паручыцелем7

Канцлер Мерц: «Каўбаса — гэта каўбаса». Еўрапарламент пагадзіўся11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лосік: Я мусіў выйсці ў чэрвені разам з Бяляцкім, але ў апошнюю хвіліну нас замянілі на іншых1

Лосік: Я мусіў выйсці ў чэрвені разам з Бяляцкім, але ў апошнюю хвіліну нас замянілі на іншых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць