Члена Каардынацыйнай рады Марыю Калеснікаву раніцай 7 верасня каля Нацыянальнага мастацкага музея невядомыя людзі пасадзілі ў мікрааўтобус з надпісам «Сувязь» і павезлі ў невядомым кірунку. Пра гэта TUT.BY распавяла чытачка Анастасія, на вачах якой усё і адбылося.
Па словах Анастасіі, адбылося ўсё каля 10.05 ля Нацыянальнага мастацкага музея. Анастасія ішла ад праспекта Незалежнасці ў бок музея, пачула стук абцасаў, павярнулася і ўбачыла Марыю Калеснікаву.
— Я яе бачыла ўжывую да гэтага, таму пазнала. Я яшчэ хацела падысці да яе, пагаварыць, падзякаваць, а потым перадумала, вырашыла, што чалавек і так стамляецца. Я прайшла наперад, і ў нейкі момант яшчэ падумала, што пакажу Машы сэрцайка. Недалёка ад музея я бачыла прыпаркаваны цёмны мікрааўтобус з надпісам «Сувязь» на борце і ззаду была марка «Собаль». Я прайшла наперад і пачула гук тэлефона, які падае на асфальт, нейкі тупат, павярнулася і ўбачыла, што людзі ў цывільным адзенні і ў масках запіхваюць Марыю ў гэты мікрааўтобус, у яе адлятае тэлефон, адзін з гэтых людзей тэлефон падымае, заскоквае ў мікрааўтобус, і яны з'язджаюць, — распавядае Наста.
Зняць на тэлефон дзяўчына не наважылася, бо была занадта блізка да невядомых людзей у масках і пабаялася, што яе таксама затрымаюць.
Тэлефон Калеснікавай даступны, але яна не здымае.
Прэс-сакратар Каардынацыйнай рады Антон Раднянкоў у 10.13 сказаў TUT.BY, што Марыя адна была ў цэнтры горада па справах. Пра яе знікненні Раднянкоў даведаўся ад TUT.BY і стаў высвятляць, дзе знаходзіцца Марыя. У 11 гадзін тэлефон Раднянкова стаў недаступны.
— Дзе знаходзяцца Марыя і Антон я не ведаю і не магу звязацца з імі, — сказаў TUT.BY член Каардынацыйнай рады Максім Знак.
-
Іван Прус расказаў, як нажыўся на 200 даляраў, пасяліўшы кіназорку ва ўбітай кватэры каля звалкі ў Шабанах, абстаўленай рэчамі з яго інтэрната
-
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
-
Літоўскія памежнікі знайшлі на мяжы з Беларуссю партыю цыгарэт на 260 тысяч еўра
Цяпер чытаюць
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 2026

Каментары