Гарадзенцы сабраліся каля Фарнага касцёла, каб памаліцца за Тадэвуша Кандрусевіча
АМАП разагнаў мірную акцыю каля медуніверсітэта ў Гродне каля 18.30. Гарадзенцы сабраліся ў 20.00 каля Фарнага касцёла, каб памаліцца за Тадэвуша Кандрусевіча. Святар падкрэсліў, што акцыя не палітычная, піша Hrodna.life.
Каля 18.00 30 чалавек сабраліся на мірную акцыю каля медуніверсітэта ў Гродне. Супрацоўнікі міліцыі папярэдзілі іх аб незаконным сходзе. Каля 18.40 людзей разагнаў АМАП. Відавочцы паведамляюць, што былі затрыманні.
У 20.00 каля 70 чалавек сабраліся ў Гродне, каб памаліцца за Тадэвуша Кандрусевіча, якога без тлумачэння не прапусцілі ў Беларусь. Да іх выйшаў святар. Ён падкрэсліў, што акцыя не палітычная. За прысутнымі назіралі два супрацоўнікі міліцыі ў машыне непадалёк. Каля 20.30 людзі разышліся. Затрыманняў не было.
-
Калі пакеты для ўпакоўкі ў краме бясплатныя, то іх можна браць у любой колькасці? Тлумачыць юрыст
-
«Дагэтуль трохі ў шоку». Француз, якога беларусы ўратавалі ад банкруцтва, расказаў пра таямніцы сваёй кавярні
-
Візажыстка з Гомеля ў гонар 9 мая запісала святочны ролік — максімальна вульгарна расфарбавала 13‑гадовую дачку
Каментары