Жыхар Мастоў запісаў на відэа, як міліцыянты спыняюць машыну з бел-чырвона-белым сцягам. Цяпер міліцыя яго пераследуе
Жыхару Мастоў Віктару Царыкевічу 38 гадоў. Ужо два дні ён не выходзіць з дому, бо на вуліцы яго чакае міліцэйская машына. Мужчына мяркуе, што міліцыянты зацікавіліся ім пасля таго, як ён запісаў на відэа, як яны спыняюць машыну з бел-чырвона-белым сцягам.
«У нядзелю, 23 жніўня, я разам з іншымі жыхарамі Мастоў нёс 40-метровы сцяг праз наш горад, — расказвае Віктар. — Пасля сканчэння шэсця мы пагрузілі гэты сцяг у машыну знаёмага: ён яго павёз, а я на сваёй машыне падстрахоўваў.
Мужчыну са сцягам усё ж спынілі праваахоўнікі. Тады я выйшаў са сваёй машыны і стаў запісваць міліцыянтаў на відэа. Ім гэта не спадабалася: адзін падышоў да мяне і папярэдзіў, каб я не выкладваў відэа ў сацсеткі. І я ім паабяцаў гэтага не рабіць.
Але сябра яны адпусцілі без усякіх паперак. Калі я запытваў у міліцыі, чаму яго спынілі, то сказалі, што за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу.
Чалавеку, у якога быў сцяг, я назваў свой адрас і прапанаваў пакінуць гэты сцяг у мяне дома, бо мужчыну маглі пераследаваць. Пасля гэтага я адразу пераправіў сцяг у надзейнае месца.
40-метровы сцяг, які праз горад неслі жыхары Мастоў 23 жніўня. Фота з архіва героя.
Але цяпер мне здаецца, што праваахоўнікі пераследуюць мяне. Ужо другі дзень яны не адводзяць вачэй ад маёй хаты. Учора, напрыклад, пяць разоў прыязджалі. Грукалі ў дзверы, але я ім не адчыняў. Сення зноў у 6:45 раніцы сталі барабаніць у дзверы. Прастаялі пад вокнамі да 11:20 і цяпер час ад часу пад’язджаюць да дома. Ужо і да сястры маёй прыязджалі, якая знаходзіцца за 20 кіламетраў ад горада!
Я асцерагаюся з імі кантактаваць зусім, бо яны могуць знайсці любую зачэпку, каб мяне затрымаць. Я і тэлефон адключыў. Але ім усё ж удалося сустрэць маю жонку — праз яе яны перадалі мне позву ў РАУС».
Кулеба бачыць падрыхтоўку беларускай арміі да вайны. Але гэты мілітарысцкі тэатр прызначаны толькі для аднаго гледача — Крамля1616
Нейрасеткі ўсё яшчэ спатыкаюцца на беларускім маўленні. Беларусы хочуць падарыць штучнаму інтэлекту ідэальны голас88
Нейрасеткі ўсё яшчэ спатыкаюцца на беларускім маўленні. Беларусы хочуць падарыць штучнаму інтэлекту ідэальны голас8
Беларускія абрады, арнаменты і беларуская мова паўсюль. Як нашчадак перасяленцаў зрабіў сяло каля Байкала зноў беларускім, і чаму гэта можа хутка скончыцца99
Беларускія абрады, арнаменты і беларуская мова паўсюль. Як нашчадак перасяленцаў зрабіў сяло каля Байкала зноў беларускім, і чаму гэта можа хутка скончыцца9
Працуеце ў Літве? Падтрымайце «Нашу Ніву» — для вас гэта цалкам бясплатна, а мы зможам зрабіць больш для Беларусі і беларушчыны!1313
Працуеце ў Літве? Падтрымайце «Нашу Ніву» — для вас гэта цалкам бясплатна, а мы зможам зрабіць больш для Беларусі і беларушчыны!13
«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю22
«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю2
Новая лідарка Венесуэлы пад кантролем Белага дома правяла чысткі ва ўладзе пасля звяржэння Мадура1010
Новая лідарка Венесуэлы пад кантролем Белага дома правяла чысткі ва ўладзе пасля звяржэння Мадура10
Журналіст-расследавальнік: «Паўночны паток» падарвала былая ню-мадэль з Кіева44
Журналіст-расследавальнік: «Паўночны паток» падарвала былая ню-мадэль з Кіева4
У Наваполацку знялі, як мыш у краме вылазіць паласавацца катлетамі ВІДЭА33
У Наваполацку знялі, як мыш у краме вылазіць паласавацца катлетамі ВІДЭА3
«Антыдэпрэсант, які павінны прапісваць у рэцэптах спецыялісты». Што новае можна вычытаць у коласаўскай «Новай зямлі»88
«Антыдэпрэсант, які павінны прапісваць у рэцэптах спецыялісты». Што новае можна вычытаць у коласаўскай «Новай зямлі»8
Бізнэс-лэдзі і блогерка Вольга Глеб зачыніла перадапошнюю краму свайго брэнду адзення, а цяпер пачынае распрадаваць вытворчасць99
Бізнэс-лэдзі і блогерка Вольга Глеб зачыніла перадапошнюю краму свайго брэнду адзення, а цяпер пачынае распрадаваць вытворчасць9
«Пасля пяцігадовай візы далі на тры месяцы». Як беларусы цяпер атрымліваюць шэнген77
«Пасля пяцігадовай візы далі на тры месяцы». Як беларусы цяпер атрымліваюць шэнген7
Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было6161
Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было61
Каментары