Выбары-20201818

Ціханоўская сустрэлася з выбаршчыкамі ў Лідзе ВІДЭА, ФОТА

Кандыдат на пасаду прэзідэнта Святлана Ціханоўская разам з членамі свайго штаба працягвае сваё турнэ па гарадах заходняй Беларусі. Сёння яна ўжо наведала Смаргонь і Маладзечна. Апошнім горадам сёння стала 100-тысячная Ліда. На мітынг тут сабралася больш за 2500 чалавек.

Мерапрыемства распачалося а 19:00 на плошчы каля Гандлёвага цэнтра «Патсдам», вуліца Лётная. Пад сустрэчу ўлады выдзелілі не самае зручнае месца для масавых мерапрыемстваў. 

Ідзе дождж. На сустрэчы шмат сімволікі, у першую чаргу нацыянальнай.

«Верым, можам, пераможам!» — скандуюць людзі.

Карэспандэнт НН паведамляе, што акрамя беларускіх сцягоў ёсць яшчэ некалькі польскіх. Ліда — адзін з цэнтраў пражывання польскай меншасці.

Удзельнікі мітынгу цёпла, з крыкамі «Малайчына!» сустрэлі звольненага лідскага фельчара.

Ціханоўская з'явілася на пляцоўцы ў 19:50 пад песню «Муры». Памылкова крыкнула: «Ну прывітанне, Слуцк!» Людзі адрэагавалі на гэты канфуз з разуменнем і смехам.

Ціханоўская пачала сваю прамову са слоў салідарнасці з палітвязнямі.

Потым яна традыцыйна звярнулася да пенсіянераў: «Пенсію вам плаціць не прэзідэнт. Пенсію плацяць вашы дзеці і ўнукі, пенсію вы зарабілі сваёй працай».

Адна з жанчын папрасіла паабяцаць, што вярнуць нацыянальную сімволіку.

«Паабяцайце, паабяцайце», — сказала яна падчас выступлення Марыі Калеснікавай.

Калеснікава паабяцала, што будзе вернутая Канстытуцыя 1994 года і будуць праведзены новыя сумленныя выбары.

На мітынгу відаць таксама сцяг дэсантнікаў і сцяг ЕС. Нехта падняў нават сцяг Расіі.

Выступы Марыны Калеснікавай і Веранікі Цапкала практычна не адрозніваліся ад папярэдніх іх выступаў у іншых гарадах.

Бліжэй да 21:00 пад песню «Муры» Ціханоўская разам са сваім штабам пачала развітвацца з гараджанамі.

Ціханоўская сказала, што Ліда стала для яе асаблівым горадам, паколькі звольнены лідскі фельчар, якому ўсёй краінай сабралі грошы, стаў сімвалам салідарнасці беларусаў.

А 21-й гадзіне людзі пачалі разыходзіцца, мітынг завяршыўся.

А вось некалькі кадраў з Маладзечна і Смаргоні:

Каментары18

Цяпер чытаюць

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў19

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

На пятніцу абвешчаны найвышэйшы ўзровень небяспекі1

Пад Мінскам на дарозе паклалі «берлінскія падушкі»

У Францыі знойдзены мёртвым 38‑гадовы расійскі журналіст, які збег туды2

Алімпійская чэмпіёнка Юлія Несцярэнка развялася пасля 23 гадоў шлюбу

Уласнік захопленага расійскага танкера ў Атлантыцы — бізнэсмен з Крыма2

Віктар Марціновіч выдаў кнігу па-англійску2

За стырном лепш слухаць аўдыякнігі, чым размаўляць па тэлефоне. Нават праз гучную сувязь

Трамп плённа паразмаўляў з прэзідэнтам Калумбіі. Той апублікаваў кранальнае фота сімвалаў ЗША і Калумбіі1

Фядута пра Ігара Аліневіча: Спрачацца было бессэнсоўна. Але мы працягвалі гэта рабіць, з перапынкамі на допыты і ператрусы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў19

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць