Грамадства66

Ад каранавіруса памерлі былая кіраўніца хору рускай песні, яе муж і сын

13 ліпеня ў бальніцы памерла 81-гадовая Іна Барысава, якая да 2019 года кіравала хорам рускай песні імя Нікіцінай. Гэта калектыў, які з канца 1990-х аб'ядноўвае расійскіх суайчыннікаў у Беларусі.

Раней ад «кароны» памерлі муж і сын Іны Барысавай.

Іна Барысава справа

«У іх на «карону» захварэла ўся сям’я. Яны ездзілі на лецішча ўсе разам: муж, яна, трое сыноў. І ўсе заразіліся неяк. Адкуль — невядома, — кажа Мар’яна Зіганшына, якой у 2019 годзе перадала справы хору Іна Барысава. — Старэйшы сын Юрый перанёс хваробу у адносна лёгкай форме, а Іна Сцяпанаўна, яе муж і іх двое сыноў-блізнятаў з высокай тэмпературай трапілі ў бальніцу».

Каля двух тыдняў таму памёр муж 83-гадовы Міхаіл Барысаў. Ён раней перанёс інфаркт і не змог выкараскацца яшчэ і пасля «кароны». Праз некалькі дзён памёр адзін з сыноў, Андрэй. Яму было 56 гадоў.

Іна Барысава змагалася за жыццё даўжэй, але выратаваць яе дактары не змаглі. Апошнім часам жанчына ляжала пад апаратам ШВЛ. 13 ліпеня Барысава памерла. Праз два тыдні ёй бы споўнілася 82 гады.

Пахаваюць Іну Барысаву ў закрытай труне. Развітанне і пахаванне пройдуць 15 ліпеня.

Іна Барысава з 1978 года працавала ў Цэнтры нацыянальных культур і кіравала хорам імя Нікіцінай. Хор спяваў рускія песні, выступаў на мерапрыемствах кшталту Дня Расіі і Дня інтэграцыі народаў Беларусі і Расіі. У рэпертуары былі і некалькі беларускіх песень — напрыклад, выконвалі «Магутны Божа» і выйгралі з ім міжнародныя конкурсы.

Каментары6

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?20

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрыўся спарткомплекс «Дынама». Кніжнага кірмаша там больш не будзе ФОТЫ1

Інфармацыя пра справаздачы Крамлю яшчэ больш зменшыла перадвыбарчыя рэйтынгі партыі Орбана5

«Я заўсёды ведаў, што яны папяровы тыгр». Трамп заявіў, што разглядае магчымасць выхаду з НАТА12

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў7

МЗС Беларусі «пакуль не бачыць гатоўнасці літоўскага боку да сур'ёзнай размовы»

У жыхара Калінкавічаў знайшлі ў крыві рэкордныя 10 праміле алкаголю3

Расійскія ўлады абавязалі адправіць кантрактнікамі ў войска не менш за 2% студэнтаў9

Пракуратура завяла крымінальную справу з-за нявыплаты падаткаў. Імаверна, гаворка пра Tez Tour

Ці можа педагог выгнаць школьніка з урока, калі на яго няма ўправы? У Міністэрстве адукацыі адказалі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?20

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць