Свет55

Схаваны каранавірус: смяротнасць у Маскве ў красавіку вырасла больш як на 1800 чалавек

Колькасць смерцяў, зафіксаваных у Маскве ў красавіку, вырасла амаль на 20% у параўнанні з сярэднім значэннем для гэтага месяца за апошнія дзесяць гадоў, вынікае з даных, апублікаваных на партале адкрытых звестак урада Масквы, піша rbc.ru.

Так, у 2020 годзе ў красавіку было зафіксавана 11 846 смерцяў. Ад 2010 да 2019 года сярэдні ўзровень смяротнасці для красавіка склаў 9 866, што на 17% ніжэй, чым у 2020 годзе.

Акрамя таго, сёлета красавіцкія паказнікі смяротнасці ў сталіцы сталі самымі высокімі для гэтага месяца ад 2010 года, упершыню перавысіўшы адзнаку 11 тыс.

Па афіцыйных звестках, смяротнасць ад каранавіруса ў Маскве ў красавіку склала 645 чалавек. Гэта азначае, што афіцыйныя звесткі смяротнасці заніжаныя прыкладна ў тры разы.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы23

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

75‑гадовы святар перабягаў васьміпалосную трасу пад Мінскам — і загінуў пад коламі «Фальксвагена»10

Арыштаваныя ў ксяндза Генрыха Акалатовіча старадаўнія іконы вывезлі ў Нацыянальны мастацкі музей і выставілі на аўкцыён4

Бацьку дваіх дзяцей з Нясвіжа асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Гурневіч: Спрабую знайсці прычыну галасаваць за КР, але не знаходжу. З-за паводзін сяброў КР16

Пасля відэазвароту выкладчыка БДУІР да Лукашэнкі ўніверсітэт агучыў свае сярэднія заробкі8

У Слаўгарадзе парывы ветру сёння дасягалі 104 км/г

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС10

Чым скончылася гісторыя з меркаваным лясным катом на Палессі, які апынуўся ў капкане2

Рэктар ЕГУ пра экстрэмісцкі статус універсітэта: «Самы складаны этап з 2004 года»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы23

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць