Грамадства2121

Стала вядома, на колькі за тыдзень вырасла колькасць пнеўманій ва Ушацкім раёне

За 6 дзён колькасць пнеўманій у раёне вырасла больш чым на 50%.

10 красавіка ў газеце Ушацкага раёна «Патрыёт» было апублікаванае інтэрв'ю з галоўным доктарам раённай бальніцы Сяргеем Майсеевым. «На сённяшні дзень пад наглядам медыкаў — 35 пацыентаў з пнеўманіяй», — сказаў ён. Пацыентаў у рэанімацыі на той момант не было.

16 красавіка на сайце «Патрыёта» і ў яго сацсетках з'явілася новая статыстыка: 53 пацыенты з пнеўманіяй (гэта значыць, рост больш чым на палову за шэсць дзён), прычым 2 пацыенты былі падлучаныя да апаратаў ШВЛ. Пазней гэты матэрыял быў выдалены, але застаўся ў памяці гугла.

«Зараз у рэанімацыйным аддзяленні, разлічаным на шэсць ложкаў, устаноўлена чатыры сучасныя апараты ШВЛ, яшчэ два ёсць у запасе. Гэта адзін з лепшых паказчыкаў укамплектаванасці на Віцебшчыне. У экстранным выпадку (аднак спадзяюся, што гэтага не спатрэбіцца!) можна выкарыстоўваць наркозна-дыхальныя апараты, якія таксама ў дастатковай колькасці маюцца ў нашых аперацыйных», — адзначаў доктар Маісееў 10 красавіка.

Ён таксама адзначыў, што адзін апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх з нашай ЦРБ перададзены Докшыцам, дзе сітуацыя з каранавірусам найгоршая ў рэгіёне.

Насельніцтва Ушацкага раёна — меншае за 14 тысяч чалавек.

«Мазкі для наступнага вызначэння інфекцыі бяруцца ва ўсіх пацыентаў з падазрэннем на COVID-19, з атыповым або цяжкім цячэннем пнеў­маніі», — адзначаў галоўны доктар.

Ушачы належаць да «віцебскай плямы» каранавіруса. Спачатку складаная сітуацыя склалася ў самім Віцебску, пасля яна распаўсюдзілася на Докшыцкі, Бешанковіцкі, Лёзненскі, Шумілінскі раёны, да іх, як мы бачым, далучыўся Ушацкі раён. Трывожныя весткі даходзяць таксама з Пастаўскага раёна, Оршы, Полацка і Наваполацка.

Пнеўманія — гэта тыповае ўскладненне пры каранавірусе, яно здараецца прыкладна ў 15% хворых.

Каментары21

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць