Грамадства5656

Лукашэнка пра турыстаў, што затрымаліся за мяжой: «Тым, хто выехаў пасля нашых папярэджанняў, — ніякіх чартараў. Няхай там і сядзяць»

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў разабрацца з праблемнымі пытаннямі, звязанымі з вяртаннем грамадзян з паўднёваазіяцкіх краін, перадае БелТА.

Фота БелТА

Ён адзначыў, што ў некаторых азіяцкіх дзяржавах праблемы ўзнікаюць на роўным месцы: беларусаў проста не пускаюць на зваротныя рэйсы, арганізаваныя расійскімі авіякампаніямі.

«Ведаю, у Індыі праблемы ўзніклі, пры тым, дзіўна, на роўным месцы. Беларусы, якія знаходзяцца на адпачынку ў Індыі, узялі квіткі на зваротны рэйс на расійскія самалёты. Але іх проста выштурхоўваюць з салона, не бяруць на борт. Давайце разгледзім гэтае пытанне не проста спрошчана — мы пашлём чартар і забяром. У чалавека ёсць квіток, яго трэба даставіць туды, да якога пункта ў яго білет. Там квіткі да Масквы. А з Масквы ўжо будзем думаць, як забіраць нашых людзей. Так, мы можам забраць іх з Індыі, але хто будзе потым кампенсаваць страты людзям за гэтыя квіткі і чартарам, якія мы туды пашлём. Тут таксама не трэба панікі. Трэба спакойна, юрыдычна выверана разбірацца ва ўсіх пытаннях», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка звярнуў увагу: многія беларусы паляцелі на адпачынак, ведаючы, што ў свеце складаная абстаноўка з-за пандэміі і многія краіны закрываюць свае межы.

«Мы ўжо гвалтам крычым: не едзьце за мяжу, пабудзьце дома. Не, усё роўна пруць за гэтую мяжу. Тым, хто выехаў пасля нашых папярэджанняў, — ніякіх чартараў. Няхай там і сядзяць, калі туды выехалі, — жорстка запатрабаваў кіраўнік дзяржавы. — Я разумею, бываюць выпадкі, калі трэба выехаць, вырашыць нейкія пытанні. Але гэта адзінкавыя. Іх амаль няма. З МЗС хай узгадняюць, выязджаюць, тады мы будзем за іх адказваць».

Каментары56

Цяпер чытаюць

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба11

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Мы атрымалі ад Ірана прапанову з 10 пунктаў і лічым, што яна з’яўляецца прымальнай асновай для перамоў3

Узбекістан нечакана стаў адным з сусветных лідараў у шахматах1

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе21

«Люблю Венгрыю і Віктара». На мітынгу ў падтрымку Орбана ў Будапешце Вэнс уключыў жывую сувязь з Трампам8

У Мінску шукаюць 34‑гадовага мужчыну. Ён знік амаль месяц таму2

У Белавежскай пушчы правядуць гучны тэхнарэйв. Ці не будуць панікаваць звяры і ці ўседзяць на яйках птушкі?6

Пры выратаванні пілота ў Іране ЦРУ выкарыстала сакрэтны інструмент «Прывідны шэпт». Ён ловіць самыя слабыя сігналы чалавечага арганізма7

Нацбанк выпускае манеты з выявай трактара — упершыню з нейзільберу

Беларусь праз два гады збіраецца запусціць новы касмічны апарат5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба11

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць