Улада5555

Лукашэнка: Трэба захаваць нашу краіну, нашу незалежнасць

Аляксандр Лукашэнка на Раство прыехаў у храм у гонар іконы Божай Маці «Дзяржаўная» на тэрыторыі Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра ў Мінску, піша БелТА.

Ён адзначыў, што 2019 год быў няпростым для краіны, і для кожнага чалавека паасобку ён склаўся па-рознаму. «Але ў цэлым усе вы кажаце, што гэта быў неблагі год. Гэта быў складаны перыяд нашага жыцця. І, як я заўсёды кажу, што самае — тое, што выклікае ў нас насцярожанасць (нават не небяспеку), — гэта эканоміка. Бо гэта жыццё нашых людзей», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Вы бачыце, што адбываецца ў свеце, што робіцца на міжнароднай арэне. Гэта цяжкі перыяд. Усе прадракаюць рэцэсію ў сусветнай эканоміцы, застой. Але росту ніхто не прагназуе», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы яшчэ раз нагадаў аб сваім навагоднім звароце, канкрэтызаваў яго: «Казаў я аб тым, што год будзе няпростым. Год будзе для кагосьці цяжкім, для кагосьці не вельмі. Але будзе вельмі няпросты год. І нам трэба шмат зрабіць для таго, каб гэтак жа годна прайсці яго, захаваўшы нашу краіну, сваю незалежнасць».

Лукашэнка нагадаў, што ў жыцці краіны былі няпростыя часы. «Знаходзіліся мы і ў блакадзе, і ў ізаляцыі, і санкцыі ўводзілі супраць нас. Мы — не Расія і іншыя буйныя дзяржавы, не Еўрасаюз. І нам было няпроста. Але толькі дзякуючы нашай еднасці мы выстаялі. У гэтым адзінстве залог усіх нашых поспехаў. І ў гэтым адзінстве вельмі вялікую ролю адыграла наша Царква — усё канфесіі (наша вялікая Царква), не толькі праваслаўныя, не толькі каталікі (я маю на ўвазе хрысціян) — усе канфесіі нашай краіны», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Каментары55

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўцу з Пінска адправілі ў калонію за падрыхтоўку да «масавых беспарадкаў», «абразу» Лукашэнкі і «распальванне варожасці»

Ірына Шэйк апублікавала фоты са свайго чэлябінскага юнацтва16

Камандаванне вайскова-марскіх сіл Ірана: Армузскі праліў ужо ніколі не вернецца да свайго ранейшага стану4

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане5

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць