Свет11

Расійскага топ-менеджара затрымалі ў Італіі па запыце ЗША: яго падазраюць у прамысловым шпіянажы

Карпарацыя «Растэх» пацвердзіла затрыманне 57-гадовага дырэктара па развіцці бізнэсу Аб'яднанай авіябудаўнічай карпарацыі Аляксандра Каршунова. Яго затрымалі ў аэрапорце Неапаля па запыце ЗША, перадае РБК.

Па дадзеных «Ведамасцяў», Каршунову інкрымінуюць крадзеж інтэлектуальнай уласнасці і дакументаў General Electric, якія нібыта планавалася выкарыстоўваць у інтарэсах расійскай праграмы ПД-14. Праграма прадугледжвае стварэнне рухавіка для новых расійскіх сярэднемагістральных самалётаў МС-21. Гэтую ж версію абвінавачванні пацвердзіла дыпламатычная крыніца РБК.

Па інфармацыі «Фантанкі», Каршуноў рэгулярна лётаў у Італію па службовай неабходнасці, але ў гэты раз ён нібыта накіраваўся ў адпачынак. Затрыманне топ-менеджара АДК пракаментаваў Уладзімір Пуцін, адказваючы на ​ пытанне вядучага панэльнага пасяджэння Усходняга эканамічнага форуму Сяргея Брылёва. Па словах самога Пуціна, ЗША абвінавачваюць Каршунова ў крадзяжы сакрэтаў.

У МЗС Расіі назвалі затрыманне нядобрасумленнай канкурэнцыяй, а таксама адзначылі, што сітуацыя знаходзіцца на кантролі пасольства Расіі ў Італіі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце56

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнку перадалі ліст, напісаны ім яшчэ ў маладосці. Што там?34

«Лепш бы я гэтага не бачыла!» У Threads абурыліся велікоднай інсталяцыяй у Dana Mall. Але не ўсе14

Ад страты касцявой масы да пагаршэння зроку: як космас уплывае на арганізм чалавека5

Лукашэнка расказаў, што самае любімае для яго ў храме21

ДТЗ у Талачыне: кіроўца збіў пенсіянерку на паркоўцы і з’ехаў

Орбана спыталі, ці будзе ён віншаваць Петэра Мадзьяра ў выпадку перамогі апазіцыйнай партыі «Ціса»9

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах19

Кітайскія будаўнікі выйшлі з масавым пратэстам на вуліцы ў Камсамольску-на-Амуры14

5000 еўра на месяц за працу ў беларускай палітыцы? Кныровіч лічыць, што гэта нармальны заробак54

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце56

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць