Свет99

У Польшчы раскрылі асноўныя палажэнні новай міграцыйнай палітыкі: будуць перацягваць працоўную сілу

МУС Польшчы прапануе, каб новая міграцыйная палітыка краіны засяродзілася на сённяшніх праблемах рынку працы, паколькі ў найбліжэйшай будучыні Польшчы можа спатрэбіцца значнае павелічэнне прапановы працоўнай сілы. Як паведамляе «Польскае радыё», пра гэта гаворыцца ў дакуменце «Міграцыйная палітыка Польшчы», апрацаваным Міністэрствам унутраных спраў і адміністрацыі.

Мэта дакумента — адказаць на патрэбы эканамічнай палітыкі пры пошуку замежных работнікаў з адпаведнымі кампетэнцыямі для запаўнення чалавечага рэсурсу на рынку працы.

Дакумент таксама вызначае сферы, у якіх трэба ўзмацніць механізмы, якія павінны павялічыць бяспеку дзяржавы, асабліва ў працэсе процідзеяння і барацьбы з незаконнай міграцыяй, а таксама ў сітуацыі ўзмацнення патоку працоўных імігрантаў.

На погляд аўтараў стратэгіі, іміграцыйная палітыка Польшчы павінна засяродзіцца на цыклічнай і кароткачасовай іміграцыі, гэта значыць быць засяроджанай на цяперашніх патрэбах рынку працы, з асаблівым улікам недахопу ў кампетэнцыі, з заахвочваннем да вяртання палякаў з усходу, а таксама стварэннем сістэмы інтэграцыі і асіміляцыі замежнікаў, якія плануюць застацца ў Польшчы.

«У той жа час міграцыйная палітыка павінна быць падпарадкавана прынцыпам бяспекі дзяржавы і эфектыўна прадухіляць злоўжыванні і парушэнні, якія суправаджаюць міграцыйныя працэсы і змагацца з імі», — гаворыцца ў дакуменце.

Калі ў будучыні дэмаграфічная сітуацыя Польшчы не палепшыцца і не будзе адчувальных вынікаў у вяртанні палякаў з эміграцыі і маштабах рэпатрыяцыі, то ў сувязі са зменамі дэмаграфічнай сітуацыі трэба таксама разгледзець магчымасць актыўных мер для міграцыі з мэтай перасялення «з выбраных краін».

«Механізмы адбору павінны ўлічваць як кваліфікацыю замежнікаў, так і фактары, якія дапамагаюць у іх інтэграцыі, а затым асіміляцыі, яны таксама павінны дазволіць часовае прыпыненне або абмежаванне патоку замежнікаў у межах асобных міграцыйных каналаў», — гаворыцца ў дакуменце.

Міграцыйная палітыка павінна праводзіцца ў адпаведнасць з канцэпцыяй пануючай культуры, якая ўводзіць імігрантам вызначаныя межы функцыянавання ў дзяржаве, а не паводле мадэлі мультыкультурнасці.

Міграцыйную палітыку Польшчы павінен яшчэ зацвердзіць урад Польшчы. Дакумент трэба абнаўляць кожныя тры гады.

Каментары9

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць