Кіно88

Рэжысёрка Дар'я Жук здыме фільм пра Femen, якія агаляліся перад будынкам беларускага КДБ

Беларуска Дар'я Жук стане рэжысёркай кіно «Нашы грудзі — наша зброя: Гісторыя руху Femen». Здымкі запланаваны на 2020 год, піша «Мастацтва кіно».

Фота Паўла Аксіновіча.

Вось што Дар'я Жук расказала пра работу над гэтым праектам:

«Чаму Femen? Мяне цікавіць роля жанчыны ў постсавецкай прасторы ў цэлым: гэта і найноўшая гісторыя, гэта і «фемінізм», якога так усё баяцца, гэта злом жаночага стэрэатыпу — на гэтыя тэмы і пра саміх Femen напісана невыносна мала. Медыя паспяхова дыскрэдытавалі Femen, якія са сваімі акцыямі апярэдзілі час.

Упершыню Femen патрапілі ў маё поле зроку праз агульных сяброў. Абмяркоўваючы іх спадчыну, я не магу зразумець, як такія ж маладыя дзяўчаты, як і я, змаглі выйсці на вуліцу, агаліўшы грудзі перад будынкам беларускага КДБ? Мне гэта здавалася немагчымым. Так пачалося маё знаёмства з гэтай тэмай.

Пра што будзе фільм, казаць рана. Але я хачу сказаць адно: нягледзячы на ​​палітычную афарбоўку дзеянняў Femen, фільм дакладна не будзе прапагандай. Мяне цікавяць складаныя персанажы з іх добрымі якасцямі і заганамі, за якіх хочацца заўзець і суперажываць. У мяне няма мэты перацягнуць гледача на мой бок».

Жаночы рух Femen зарадзіўся ва Украіне ў 2008 годзе і праславіўся дзякуючы эпатажным акцыям пратэсту: актывісткі ў вяночках агаляюць распісаныя лозунгамі грудзі на важных мерапрыемствах або перад рознымі дзеячамі. Так арганізацыя прыцягвае ўвагу да дыскрымінацыі жанчын, праблемы сэксуальных дамаганняў і да палітычнай сітуацыі ў розных краінах. Femen знайшоў таксама водгук у культуры: у 2013 годзе ў Францыі выйшла кніга FEMEN, а ў 2014-м на Адэскім міжнародным кінафестывалі быў паказаны дакументальны фільм «Я — Фемен» пра адну з актывістак і дзейнасць арганізацыі на працягу трох гадоў.

Карціна «Нашы грудзі…» будзе сумеснай прадукцыяй Украіны, Францыі і Германіі.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі44

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах10

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

Дзве траціны людзей з атлусценнем «тоўстыя, але здаровыя». Навукоўцы просяць дактароў глядзець не толькі на індэкс масы цела7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі44

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць