Здарэнні22

Беларускіх вяскоўцаў адпраўлялі ў бясплатны адпачынак у Дамініканскую Рэспубліку. Але ўсё было не так проста

Упраўленне Следчага камітэта па Гомельскай вобласці завяршыла расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да двух членаў арганізаванай групы, якая ажыццяўляла пастаўку какаіну з Дамініканскай Рэспублікі ў Расію.

Украінец, які жыў нейкі час у Дамінікане, арганізаваў канал па пастаўцы наркотыкаў. Ён прапаноўваў ахвотным беларусам — ураджэнцам адной і той жа вёскі — бясплатны адпачынак на курортах, але ўзамен прасіў прывезці віно.

І вось тут самае цікавае: у алкаголі папярэдне раствараўся какаін. Пасля прывозу бутэлек у Расію какаін выпарваўся з вадкасці і прадаваўся.

Аднак праваахоўнікі даведаліся пра злачынную схему. Падазраваных затрымалі ў аэрапортах Германіі, на тэрыторыі Расіі і Беларусі.

Так, 3 мая 2018 года ў пункце мытнага афармлення «Новая Гута» ў Гомельскім раёне супрацоўнікі мытні спынілі аўтамабіль Opel Astra, у якім знаходзіліся два грамадзяніны Беларусі, 1975 і 1989 гадоў нараджэння. Падчас надгляду багажу былі канфіскаваныя дзве бутэлькі з-пад віна з сумніўным змесцівам. Пры гэтым мужчыны паспрабавалі знішчыць сляды сваёй супрацьпраўнай дзейнасці.

Трое членаў арганізаванай групы, затрыманых раней на тэрыторыі Германіі, прыцягнуты да крымінальнай адказнасці згодна з заканадаўствам гэтай краіны. Іншыя члены групы знаходзяцца пад следствам у Расіі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску80

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

ЗША і Іран робяць «апошнюю спробу» дамовіцца пра мір

Эканаміст: Праз 10 гадоў сярэдні беларус будзе жыць удвая бядней, чым сярэдні паляк17

Лукашэнка на гэтым тыдні 3 дні працаваў і 3 гуляў у хакей16

Памёр Анатоль Верабей — даследчык творчасці Караткевіча2

На фронце загінуў расійскі Z-блогер Велес з 50 тысячамі падпісчыкаў7

Журналіст Ігар Карней расказаў, як стаў будаўніком на Азорах3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску80

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць