Меркаванні88

Дэвальвацыя даверу

Стала ясна, чаму Лукашэнка чытаў навагодняе віншаванне як з пятлі дастаты.

Стала ясна, чаму Лукашэнка чытаў навагодняе віншаванне як з пятлі дастаты.

Беларусь пры сваёй хвалёнай стабільнасці застаецца эканамічна слабым гаспадарствам. Яна 4-й з еўрапейскіх краінаў дэвальвавала сваю валюту. Што ж – ні Венгрыя, ні Ісландыя, ні Ўкраіна не спынілі свайго існавання як дзяржавы. Латвія выбрала стабільнасць валюты і рэжым строгай эканоміі. Беларусь аддала перавагу іншаму рэцэпту. Не ўнікальнаму. Мы ж і так ведалі, што цудаў не бывае, праўда? У тым ліку і беларускага эканамічнага. А калі забыліся, дык вось нам напамін, і МВФ тут ні пры чым.

Пасля навагодняй дэвальвацыі давер да гаспадарчых заяваў Лукашэнкі надоўга знізіцца, вось і ўся батлейка.

Ці так страшная тая дэвальвацыя? Горка плачуць тыя, хто набраў валютныя крэдыты. Ідэолагі перастануць успамінаць планы росту заробкаў. Турфірмам пара пераключацца назад на Крым. Затое ўздыхнуць з палёгкай экспарцёры.

Аднак

дэвальвацыяй турбуленцыі не скончацца.
Дэвальвацыя – толькі адна з праяваў таго, што эканоміка пайшла ходырам. Пераацэнка рубля падсцябне інфляцыю. Інфляцыя абумовіць рост заробкаў дзеля таго, каб стрымаць людзей ад выхаду на вуліцу. Рост заробкаў ізноў выкліча ціск на золатавалютныя запасы, якія, – аказваецца, прыўкрасная маркіза – у Беларусі на 17-м годзе незалежнасці заставаліся на недапушчальна нізкім узроўні. І мала будзе проста крэдытаў, каб вярнуць машыну ў нармальны ход. Толькі новы ўзлёт цэнаў на нафту гарантуе нармалізацыю. Сачыце за цэнамі на нафту – ад іх будзе залежаць лёс вашых ставак.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант заявіла, што разглядаецца магчымасць сустрэчы Лукашэнкі з Трампам3

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць