Свет11

Былы павераны Польшчы ў Беларусі раскрытыкаваў экс-міністра Сікорскага, які ў сваёй кнізе назваў яго агентам спецслужбаў

Былы кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі ў сваёй кнізе «Польшча можа быць лепшай» назваў былога паверанага ў пасольстве Польшчы ў Мінску Вітальда Юраша «прафесійным шпіёнам». Сам Юраш на партале Onet.pl адрэагаваў на гэтае сцверджанне былога міністра вялікім артыкулам.

Вітальд Юраш

Вітальд Юраш піша, што калі б гэта было праўдай, то ён бы не саромеўся гэтага, аднак ухіляецца ад адказу на пытанне, ці быў ён агентам польскіх спецслужбаў.

«Праблема заключаецца ў тым, што факт працы ці супрацоўніцтва з выведкай падпадае пад дзяржаўную тайну з найвышэйшай класіфікацыяй — цалкам сакрэтна. Гаворачы аб тым, што я займаўся «шпіёнскай дзейнасцю», міністр Сікорскі альбо напісаў няпраўду, альбо раскрыў дзяржаўную таямніцу, што з'яўляецца злачынствам»,

— піша Юраш.

Юраш працаваў, як ён піша, у дыппрадстаўніцтвах «ў краіне, якая лічыцца найбольшай пагрозай нацыянальнай бяспецы Польшчы, і краіне, якая сама лічыць Польшчу найбольшай небяспекай сабе». Маюцца на ўвазе Расія і Беларусь. У Мінску ў перыяд беспаслоўя Юраш нейкі час выконваў функцыі часовага паверанага ў справах Польшчы, г.зн. падмяняў пасла.

Юраш называе мемуары Сікорскага безадказнымі, бо, на ягоную думку, яны могуць паставіць пад удар людзей, якія кантактавалі з ім у Маскве і Мінску. Юраш адзначае актыўную працу расійскай і беларускай контрразведак.

Юраш, сярод іншага, апісвае тыповыя паводзіны дыпламатаў, якія адначасова працуюць на спецслужбы. Пасля звычайнай сустрэчы двух такіх дыпламатаў за абедам у іх дзяржавы ляцяць дзве шыфроўкі, піша ён: адна ў замежнапалітычнае ведамства — пра факты, якія ён пачуў у часе гутаркі, і другая — у разведку, з характарыстыкай таго персанажа, з якім ён абедаў. І тое самае з другога боку. 

Юраш узгадвае пра некаторыя сакрэтныя аперацыі польскай дыпламатыі ў Лівіі, дзе ягоны бацька быў паслом, — там палякі пры канцы 2000-х удзельнічалі ў гульнях Захаду з рэжымам Кадафі з мэтай пераканаць яго адмовіцца ад хімічнай зброі. А таксама ў Іраку — прычым польскія дыпламаты, якія там працавалі, дзіўным чынам усе загінулі неўзабаве.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў34

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу са спікерам і дэпутатамі Сейма Літвы. Што абмяркоўвалі?20

У Германіі падпалілі будаўнічую пляцоўку абароннай кампаніі4

Пуцін рэзка змяніў рыторыку: Дамовіцца паміж сабой павінны менавіта Расія і Украіна20

Украіна нанесла ўдар па порце Сочы

Дальнабойшчык са Смалявіч за рулём еў цукерку і падавіўся. У выніку загінулі двое

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў34

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць