Усяго патроху77

«На ваш кардан нічога няма». Як дзейнічаць, калі вас абражаюць у крамах

Існуе меркаванне, што шопінг — гэта свайго роду тэрапія. Можна з задавальненнем прымяраць прыгожыя рэчы, падбіраць пад новы касцюм шалік або ў чаканні адпачынку абнаўляць свой гардэроб новымі сарафанамі і купальнікамі.

Здаецца, дзе яшчэ, як не ў крамах адзення, павінны дагаджаць. Вы выбралі гэтую краму, вы хочаце патраціць свае грошы і пайсці дадому з абноўкай і добрым настроем.

У рэчаіснасці ж выходзіць далёка не так. І пасля прагулкі па магазінах вы седзіце засмучаная ў кавярні з сяброўкай і за кубкам кавы пытаецеся ў яе: «Я што, такая страшная?» А вам проста нахамілі ў краме.

І такіх гісторый, як аказалася, шмат.

«О так, памятаю, як хацела прымерыць у краме модныя джынсы, — расказвае Святлана, — прадавачка глянула на мяне і сказала: «Што вы! На ваш кардан нічога няма!»

«У мяне была падобная гісторыя, — дзеліцца Ганна, — я мерала спадніцу-плісэ, у якой мой «кардан» выглядаў шырэйшым разы ў тры. Я сказала пра гэта прадавачцы, маўляў, не, не мой фасон, на што тая мне адказала: «Гэтая спадніца глядзіцца на вас у разы прыгажэй, чым той кашмар, у якім вы прыйшлі».

«Я, бывае, і не пытаюся нічога, — расказвае яшчэ адна дзяўчына Ганна, — проста заходжу, гляджу, а прадавачка з парога: «Вы на сябе глядзіце? На вас нічога няма, у нас толькі маленькія памеры».

«У мяне нармальная фігура і не вельмі добры зрок, — скардзіцца Маша, — бывае, запытаюся, колькі каштуе рэч, якая вісіць здалёк, а мне адказваюць: «Ой, ну там жа напісана».

Заснавальніца школы этыкету Аксана Зарэцкая лічыць, што хамскія адносіны да купцоў — гэта банальная нявыхаванасць. Акрамя таго, на ўсёй постсавецкай прасторы існуе вялізная праблема з сэрвісам. 

Аксана Зарэцкая.

«Сэрвіс — якім мы захапляемся ў Еўропе, калі прыходзім у французскія магазіны ці італьянскія рэстараны, стаіць на трох нагах». 

Першая нага — гэта спагада да кліентаў.

«Трэба любіць сваю работу і сваіх кліентаў. Калі ты не любіш тое, што робіш, ты заўсёды будеш раздражнёны». 

Другая нага — гэта стандарты абслугоўвання. 

«Візуальны кантакт з пакупніком, словы вітання, спосаб прапанаваць свае паслугі — усё гэта ў прыстойных крамах, салонах, рэстаранах прапісваецца ва ўнутраных правілах. Дарэчы, да мяне ўсё часцей сталі звяртацца менавіта ўладальнікі салонаў прыгажосці, рэстаранаў, буцікоў. Сучасныя бізнэсоўцы разумеюць, што сэрвіс трэба выхоўваць». 

Трэцяя нага — гэта выхаванне, якое ідзе з сям'і, з культуры, з краіны. 

«Гэтаму, канечне, нам варта было б павучыцца ў французаў, у якіх ёсць такі выраз: «Art de vivre» — мастацтва жыць. У Беларусі, на жаль, кульгаюць усе тры нагі». 

Якая ж рэакцыя павінна быць у вас, калі з вамі па-хамску абышліся ў краме? 

«Ні ў якім разе не апускацца да ўзаемных папрокаў. Выкарыстоўвайце легальныя метады: кніга скаргаў, водгукі ў інтэрнэце».

Самае галоўнае пакаранне для прадаўца будзе тое, што вы сыдеце і знесяце грошы. 

«Памятайце, што пасля вас у гэтую краму прыйдуць людзі, таму праявіце актыўную грамадзянскую пазіцыю, раскажыце пра тое, што з вамі абышліся некарэктна, кіраўніцтву крамы». 

Каментары7

Цяпер чытаюць

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую10

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрылі сезон фантанаў ФОТЫ

У Мінску прадаюць грыбы па 675 рублёў за кілаграм2

У Варшаве арганізатары прытулку для беларускіх уцекачоў знайшлі новы дом, але патрэбна дапамога2

Раду культуры і культурніцкія праекты «Магістрат» і «Васьміног» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»1

На будынку новага Нацыянальнага гістарычнага музея з'явіліся гарэльефы. Што на іх?20

У Польшчы будуць судзіць 12 дропераў — яны давалі свае рахункі махлярам для вываду грошай. Сярод іх ёсць і беларусы3

Мілых зайчанятаў пабачылі леснікі ФОТАФАКТ2

Алімпійская чэмпіёнка Ганна Гуськова штодня праводзіць у сацсетках па пяць гадзін

Вядучай СТБ намалявалі на машыне пеніс — ужо другі раз35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую10

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць