Здарэнні

У санаторыі на Случчыне патанулі два хлопчыкі

Раніцай серады ў Руднянскім вадасховішчы санаторыю «Сонейка» патанулі два хлопчыкі — 9 і 10 гадоў. Абодва праходзілі тут курс аздараўленьня.

Раніцай серады ў Руднянскім вадасховішчы

санаторыю «Сонейка» патанулі два хлопчыкі — 9 і 10 гадоў. Абодва праходзілі тут курс аздараўленьня, паведамляе «Інфа-Кур’ер».

Паводле папярэдніх зьвестак, пасьля заняткаў, каля 11-й раніцы, кампанія з чатырох дзяцей самавольна пакінула навучальны корпус і пабегла гуляць на бераг вадасховішча. На тонкі лёд выйшлі трое зь іх. Дзеці адышліся ад берага на 15 мэтраў і праваліліся ў ваду. На бяду, акурат у гэтым месцы дно вадасховішча рэзка ідзе ўглыбіню...

Хлопчык, што застаўся на беразе, пабег у санаторый па дапамогу. У той момант вяртаўся з гораду кіроўца санаторыю, пабачыў дзяцей у вадзе й кінуўся ратаваць. Ён даў рады выпіхнуць аднаго на бераг, а калі кінуўся за астатнімі, яго схапіла сутарга й ён ледзь не патануў сам. Яго выцягнулі работнікі санаторыю. Дваіх дзетак уратаваць не пасьпелі. Іх целы а палове на трэцюю дня дасталі вадалазы.

Адзін з загінулых хлопчыкаў — баранавіцкі, другі — менскі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўцу з Пінска адправілі ў калонію за падрыхтоўку да «масавых беспарадкаў», «абразу» Лукашэнкі і «распальванне варожасці»

Ірына Шэйк апублікавала фоты са свайго чэлябінскага юнацтва16

Камандаванне вайскова-марскіх сіл Ірана: Армузскі праліў ужо ніколі не вернецца да свайго ранейшага стану4

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане5

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць