У панядзелак у Латвію прыбыў Папа Рымскі Францішак. Ён прыляцеў на самалёце авіякампаніі airBaltic з Вільні, дзе ў суботу пачаўся яго візіт у краіны Балтыі, паведамляе Delfi.lv. Папа наведваў Вільню і Коўну.
Падчас свайго гістарычнага візіту пантыфік наведае два гарады Латвіі — Рыгу і Аглону. У Рызе Папа сустрэнецца з прэзідэнтам Раймандам Веёнісам, ускладзе кветкі ля падножжа помніка Свабоды, прыме ўдзел у экуменічным набажэнстве, якое пройдзе ў Домскім саборы, а таксама агледзіць кафедральны сабор Святога Екаба. Пасля гэтага дэлегацыя з Ватыкана адправіцца ў Аглону, дзе правядзе святую Імшу.
Затым Папа наведае Эстонію.

Каментары