Свет4444

АБСЕ апублікавала ВІДЭА, як калоны грузавікоў з Расіі заязджаюць на Данбас

Спэцыяльная маніторынгавая місія АБСЭ на Данбасе апублікавала відэа з бесьпілётніка, які зафіксаваў, як калоны грузавікоў ноччу ўяжджаюць на тэрыторыю ўсходняй Украіны з боку Расеі і выяжджаюць з Украіны ў месцы, дзе адсутнічаюць памежна-прапускныя пункты, піша радыё «Свабода».

Паводле справаздачы місіі, несанкцыянаваны рух транспарту быў зафіксаваны ў ноч на 8 жніўня.

Як відаць на відэа, адна калёна зь сямі грузавікоў па грунтавой дарозе, далёкай ад пунктаў пропуску, заехала на тэрыторыю Ўкраіны. Празь некалькі хвілін іншая падобная калёна з «КамАЗаў» і «УАЗаў» перасякла расейска-ўкраінскую мяжу, выехаўшы зь непадкантрольнай украінскаму ўраду тэрыторыі Данбасу.

Спэцыяльны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША ў пытаньнях Украіны Курт Волкер пракамэнтаваў відэа, якое апублікавала Спэцыяльная маніторынгавая місія АБСЭ.

«Гэта яшчэ адзін шлях, якім Расея наўмысна працягвае канфлікт і падтрымлівае баявыя дзеяньні на ўсходзе Ўкраіны, нягледзячы на міжнародныя намаганьні, накіраваныя на ўсталяваньне міру ва Ўкраіне», — напісаў Волкер у Twitter.

Волкер таксама падкрэсьліў, што Расея блякуе эфэктыўны маніторынг межаў і перашкаджае працы АБСЭ ў гэтых раёнах.

«Вось відэа назіральнай місіі АБСЭ, дзе відаць, як канвоі грузавікоў незаконна перасоўваюцца паміж Украінай і Расеяй. Нагадваю, што Расея заблякавала эфэктыўную місію па маніторынгу межаў і яе сілы пастаянна перашкаджаюць візытам СММ на мяжу», — напісаў Волкер.

Кіеў і краіны Захаду абвінавачваюць Расею ва ўзброенай падтрымцы сэпаратыстаў самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР». Крэмль абвінавачваньні абвяргае.

У выніку канфлікту на ўсходзе Ўкраіны з красавіка 2014 году ў рэгіёне загінулі больш за 10 000 чалавек.

За апошнія суткі, паводле дадзеных Кіева, баевікі 36 разоў парушылі рэжым спыненьня агню, трое ўкраінскіх вайскоўцаў былі параненыя.

Каментары44

Цяпер чытаюць

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба11

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Мы атрымалі ад Ірана прапанову з 10 пунктаў і лічым, што яна з’яўляецца прымальнай асновай для перамоў3

Узбекістан нечакана стаў адным з сусветных лідараў у шахматах1

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе21

«Люблю Венгрыю і Віктара». На мітынгу ў падтрымку Орбана ў Будапешце Вэнс уключыў жывую сувязь з Трампам8

У Мінску шукаюць 34‑гадовага мужчыну. Ён знік амаль месяц таму2

У Белавежскай пушчы правядуць гучны тэхнарэйв. Ці не будуць панікаваць звяры і ці ўседзяць на яйках птушкі?6

Пры выратаванні пілота ў Іране ЦРУ выкарыстала сакрэтны інструмент «Прывідны шэпт». Ён ловіць самыя слабыя сігналы чалавечага арганізма7

Нацбанк выпускае манеты з выявай трактара — упершыню з нейзільберу

Беларусь праз два гады збіраецца запусціць новы касмічны апарат5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба11

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць