Усяго патроху44

Бургер з цялячымі шчочкамі і востры чызстэйк — у Мінску стартаваў Food-A-Fest

Ад 23 ліпеня паспрабаваць аўтарскія стрыт-сэты, распрацаваныя спецыяльна для фудкорта фестывалю A-Fest, можна ў 20 кавярнях і рэстаранах Беларусі. Трохтыднёвы Food-A-Fest стане гастранамічнай прэ-паці еўрапейскага фестывалю піва і ежы, які 11 жніўня пройдзе ў Мінску трэці раз і збярэ ў Лошыцкім парку больш за паўсотню рэстаранаў і кафэ з самым папулярным у беларусаў стрыт-фудам.

Фестывальныя стравы Beer&Beef (злева) і TNT Rock Club

Кошт аднаго стрыт-сэта з асноўнай стравай і півам «Аліварыя» складае ад 8 рублёў у залежнасці ад памеру порцыі. Беларусы ўжо могуць паспрабаваць грыбныя і сырныя бургеры, для гурманаў — з цяляцымі шчочкамі, грэцкі гірас з кураняці ці востры чызстэйк. Усяго за час Food-A-Fest сталічныя ўстановы прапануюць больш за 20 папулярных страў па новых рэцэптах.

«На летніх фестывалях з вялікім і разнастайным фудкортам заўсёды хочацца паспрабаваць практычна ўсё, а атрымліваецца, у найлепшым выпадку, 3—4 стравы ў дзень, — каментуе Тарас Мацыпура, намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу піваварнай кампаніі «Аліварыя» і арганізатар A-Fest. — Мы ўпершыню прапануем беларусам яшчэ да старту A-Fest пачаць дэгустацыю фестывальных страў. Зараз у спісе ўдзельнікаў 20 кафэ і рэстаранаў і 7 аўтарскіх стрыт-сэтаў з бургерамі альбо шаўрмой і півам «Аліварыя».

У панядзелак 23 ліпеня да Food-A-Fest далучыліся першыя ўдзельнікі: 11 устаноў сеткі кафэ «Гараж», тры кафэ Doner Kebab, два бістро «Штодзённік», TNT Rock Club, рэстаран Beer&Beef, бар «Мама Стыфлера» і бістро Gyros Grill.

Фестывальныя стравы «Гараж» (злева) і Gyros Grill
Фестывальныя стравы «Штодзённік» (злева) і «Мама Стыфлера»
Фестывальная страва Doner Kebab

Абнаўляць меню Food-A-Fest будуць на працягу наступных трох тыдняў, каб аматары вулічнай ежы маглі кожны дзень спрабаваць мінімум адну новую страву з меню фестывальнага фудкорта.

А 11 жніўня ўсе ўстановы адкрыюць свае выязныя кавярні ў Лошыцкім парку падчас еўрапейскага фестывалю піва і ежы A-Fest. У гэты дзень на сцэну выйдуць брытанка Сафі Эліс-Бэкстар, удзельнік французскага музычнага дуэта Modjo Ян Дэсталь, беларускія гурты «Без білета» і Akute, а па ўсім парку размесцяцца дзясяткі спартыўных і гульнявых пляцовак. Уваход вольны.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей8

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей

Усе навіны →
Усе навіны

Памілаваны 15 палітвязняў, у тым ліку дзве сямейныя пары10

Лукашэнка прызнаўся, што глядзіць тыкток, і параіў скардзіцца яму праз гэту сацсетку12

Гэтая птушка будуе гняздо свайго колеру насуперак меркаванню большасці

Стала вядома, дзе менавіта пабудуюць дарогу з Брылевічаў у Курасоўшчыну1

Замежны жаніх пабіў 9‑гадовага сына нявесты — завялі крыміналку10

Цэнтрабанк Швецыі заклікаў грамадзян зняць наяўныя грошы на выпадак вайны6

Расіянін, асуджаны за падпал машыны беларускага генерала, расказаў, як яго катаваў Кубракоў10

Сетка Malanka аднавіла працу

Пад Мінскам адкрылі завод, дзе робаты выпускаюць духавыя шафы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей8

Польскі дыпламат расказаў, як прывозіў Колю мультфільмы на дысках і кім для сям'і Лукашэнкаў быў Макей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць