Грамадства4747

Севярынец заклікаў не даваць шэнгенскія візы работнікам рэстарана ў Курапатах, а таксама актыўным наведнікам

Таксама абаронцы Курапатаў зьбіраюцца прасіць замежныя амбасады не даваць візы ўласьнікам рэстаранаў, ахоўнікам, службоўцам, якія пішуць даносы і ажыцьцяўляюць рэпрэсіі ў дачыненьні абаронцаў Курапатаў; тым, хто наязджае на людзей альбо ўдзельнічае ў гэтым бізнэсе; і самым актыўным наведнікам

Фота Волі Афіцэравай

Абаронцы Курапатаў агучылі сцэнар байкоту менскіх рэстарацый бізнэсоўца Леаніда Зайдэса, які адмаўляецца закрываць забаўляльны комплекс «Поедем поедим» паблізу Курапатаў, піша Радыё Свабода.

Адзін з ініцыятараў пратэсту Павал Севярынец заявіў, што ад сёньня пачынаецца агульны байкот рэстарацыі «Поедем поедим», а 19 ліпеня актывісты пачнуць пікетаваць рэстарацыю «Гранд Кушавель».

Наведнікам будуць даваць інфармацыю, чым займаецца Зайдэс у Курапатах, і настойліва рэкамэндаваць не наведваць ягоныя рэстарацыі.

Акрамя таго, будуць накіраваныя лісты да асноўных пастаўшчыкоў харчоў і напояў з прапановай спыніць падтрымку «бізнэсу на касьцях». Калі гэтыя звароты праігнаруюць, распачнецца кампанія закліку да байкоту праз сацыяльныя сеткі.

Таксама абаронцы Курапатаў зьбіраюцца прасіць замежныя амбасады не даваць візы ўласьнікам рэстаранаў, ахоўнікам, службоўцам, якія пішуць даносы і ажыцьцяўляюць рэпрэсіі ў дачыненьні абаронцаў Курапатаў; тым, хто наяжджае на людзей альбо ўдзельнічае ў гэтым бізнэсе; і самым актыўным наведнікам.

У прэзыдэнцкую адміністрацыю рыхтуюць заяву з патрабаваньнем правесьці праверку і перагледзець ранейшы дазвол на дзейнасьць рэстарацыі побач зь месцам расстрэлаў.

«Наш байкот будзе негвалтоўны, — адзначыў Павал Севярынец. — Гвалт ідзе ад уласьнікаў рэстарацыі, не ад нас».

Напярэдадні старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заявіў, што справа з арганізацыяй перамоваў паміж прадстаўнікамі грамадзкасьці і ўладальнікамі рэстарацыі «Поедем поедим» зайшла ў тупік.

Каментары47

Цяпер чытаюць

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне63

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Паплечнік Петэра Мадзьяра, відэа з палымяным танцам якога скарыла сацсеткі, паўтарыў яго і на інаўгурацыі ВІДЭА1

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»28

Беларускую манету прадаюць за $5500. Што за яна?

Тры дні таму на ўчастку паміж Мінскам і Баранавічамі сур'ёзна затрымліваліся цягнікі. Стала вядома чаму

У Жлобіне з даху дзевяціпавярховіка на краму абрынулася частка бетоннага парапета

Дождж дапамог стабілізаваць сітуацыю з пажарамі на мяжы Украіны і Беларусі

У Анголе знайшлі парэшткі паўтысячы чалавек. Гэта ахвяры палітычных рэпрэсій3

Як абараніцца ад мошак? Ці дапамагае ваніль?

Расіі напрыканцы мая спатрэбіцца яшчэ некалькі дзён без украінскіх атак2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне63

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць