Грамадства66

Пайшоў з жыцця вядомы беларускі анколаг Іосіф Залуцкі

Учора пайшоў з жыцця вядомы доктар-анколаг, які прапрацаваў у гэтай сферы некалькі дзясяткаў гадоў і да 2009 года ўзначальваў РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава Іосіф Залуцкі. Яму было 67 гадоў.

Апошнія гады Іосіф Віктаравіч пакутаваў на анкалагічнае захворванне, паведамляе Tut.by.

Сп. Залуцкі быў вядомы як высокапрафесійны спецыяліст у галіне анкалогіі апорна-рухальнага апарата, галавы, шыі, рэканструктыўна-аднаўленчай хірургіі. Ён аўтар больш 445 навуковых і навукова-метадычных работ, дзесяці манаграфій, уладальнік 28 патэнтаў.

У адным з каментароў ён казаў, што на развіццё раку ў тым ліку можа паўплываць і стрэс.

«Стрэс грае ў канцэрагенезе асноватворную ролю. Пачынаеш размаўляць з пацыенткай і чуеш: «Я страціла мужа, ён загінуў. Раней я была такая здаровая, працавала ў калгасе, як конь, не пакладаючы рук». І гэта можа быць як рак страўніка, так і меланома скуры. Гэтай праблемай неабходна заняцца вельмі сур'ёзна», - лічыў Іосіф Залуцкі.

Развітанне з Іосіфам Залуцкім пройдзе заўтра, 15 чэрвеня, з 12.00 да 13.00 у БелМАПА па адрасе: вуліца Петруся Броўкі, 3.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі16

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя падрабязнасці булінгу гродзенскага школьніка18

Іран патрабуе для пачатку перамоў з ЗША спыніць агонь у Ліване і разблакаваць іранскія актывы1

У Віцебску ўзаконяць і ўпарадкуюць сцежкі, пратаптаныя ў дварах самімі людзьмі1

«Затрымліваюць усіх, каго ўчора не было». Сілавікі зноў прыходзілі ў офіс ZROBIM architects6

Буданаў: Я бачу прагрэс у перамовах з Расіяй, і працэс можа не заняць шмат часу4

На Камчатцы фактычна паўтарылася гісторыя з перавала Дзятлава. Толькі гэтым разам загінулі не ўсе29

У прызнаныя «экстрэмісцкімі» тэлеграм-чаты сваякоў асуджаных невядомыя пачалі дадаваць бот4

Чаму прадукты з заменнікамі цукру значна даражэйшыя? Патлумачылі на прадпрыемстве1

У Мінску перад пачаткам футбольнага матча капітаны камандаў пабіліся велікоднымі яйкамі ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі16

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць