Здароўе22

Навукоўцы ўпершыню вылечылі наступствы дэменцыі

Навукоўцы з Універсітэта Тэмпл з ЗША змаглі раскрыць некаторыя раней невядомыя аспекты развіцця нейрадэгенератыўных працэсаў і, выкарыстоўваючы новыя веды, часткова скіраваць іх назад. Свае адкрыцці яны выпрабавалі на мышах, гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у часопісе Molecular Neurobiology.

Навукоўцы высветлілі, што сігнальныя малекулы лейкатрыёны, вядомыя сваім негатыўным уплывам на лёгкія, выклікаючы бронхаспазм, таксама граюць важную ролю і пры розных формах дэменцыі, звычайна на позніх стадыях.

На першых этапах узмоцнены сінтэз лейкатрыёнаў накіраваны на запаволенне нейрадэгенерацыі, аднак затым аказвае негатыўны ўплыў на мозг, узмацняючы зліпанне ў яго клетках «камякоў» так званага тау-бялку. Гэты працэс вядзе да дэстабілізацыі клеткавага шкілета, дэградацыі сінапсаў — і, як вынік, парушэння памяці, навучання і іншых функцый.

Выявіўшы гэта, навукоўцы вырашылі праверыць, ці дапаможа блакаванне лейкатрыёнаў скіраваць назад нанесеныя пашкоджанні. Для гэтага навукоўцы выкарыстоўвалі генна-мадыфікаваных мышэй, схільных да развіцця таупатыі: ва ўзросце 12 месяцаў (што эквівалентна для іх чалавечым 60 гадам) жывёлы атрымлівалі зілеўтон — антылейкатрыёнавы прэпарат, які выкарыстоўваецца для прадухілення развіцця бронхаспазму. Праз шаснаццаць тыдняў гэтыя мышы праходзілі тэсты на прасторавую памяць. Эфекты зілеўтону аказаліся вельмі заўважнымі: такія грызуны істотна лепш спраўляліся з лабірынтам.

Каб канчаткова пераканацца ў тым, што ідэя была слушная, аўтары ацанілі ўзровень лейкатрыёнаў, паказаўшы, што пры прыёме прэпарата іх колькасць у тканках мозгу зніжаецца на парадак. Не гэтак эфектна — але ўсё роўна ў два разы — падае і колькасць нерастваральных «камякоў» тау-бялку. Нарэшце, рэзка запаволілася і дэградацыя сінапсаў.

Хвароба Альцгеймера, дэменцыя і іншыя нейрадэгенератыўныя захворванні вядуць да праблем у працы памяці і выкананні іншых складаных кагнітыўных функцый. Іх механізмы незвычайна складаныя і да гэтага часу недастаткова вывучаны, што робіць такія хваробы невылечнымі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў6

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля самых дарагіх лекаў у свеце ў некалькіх дзяцей выявілі выпадкі раку1

Замест мэблевай фабрыкі ў Шклове зробяць завод металаканструкцый

Стала вядома, колькі грошай сям'я хворага Бруса Уіліса траціць на яго догляд4

Якім Ціханоўскі бачыць «Аб'яднаны Офіс»? Засядаюць 14 чалавек, а Ціханоўскую праз год чакаюць выбары82

«Трошкі і фатаграфіі няўдалыя». У Быхаўскім райвыканкаме расказалі, чаму ў скульптуры да Года жанчыны такі дзіўны твар6

Ва Уруччы ў Мінску збіты машынай пешаход пераляцеў цераз яе, але застаўся жывы ВІДЭА3

Пад Мінскам школьнік знайшоў у лужыне на дарозе карал, якому можа быць 400 мільёнаў гадоў4

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся12

«Усё залежыць ад машын». Трамп усё ж засумняваўся ў сумленнасці выбараў у Кангрэс7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў6

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць