Улада4848

Дзяржстандарт прапанаваў, каб пісаць на ўпакоўках можна было толькі па-беларуску. Але Еўразійскі саюз забараніў

Гэта вынікае з ліста Брэсцкага гарвыканкама, што атрымаў днямі юрыст Ігар Случак.

Яго зварот да брэсцкіх уладаў тычыўся закона «Аб абароне правоў спажыўцоў».

У адказе гаворыцца, што «некаторыя вытворцы прадукцыі з прычыны абмежаванага памеру плошчы маркіроўкі і спажывецкай упакоўкі, не могуць нанесці на сваю прадукцыю інфармацыю адначасова на беларускай і рускай мовах».

І далей зазначаецца, што ў 2017 годзе Дзяржстандарт уздымаў пытанне магчымасці маркіроўкі прадукцыі толькі на беларускай мове. Тады Беларусь прапанавала ўнесці дапаўненне ў пункт 6 дадатку №9 Дамовы аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года. Яно мелася гучаць так:

«Пры вырабе і звароце прадукцыі толькі на тэрыторыі адной дзяржавы-члена дапускаецца наносіць маркіроўку прадукцыі толькі на дзяржаўнай мове (адной з дзяржаўных моў) дадзенай дзяржавы-члена». 

У выніку прапанову разгледзелі, але не падтрымалі.

Такім чынам, засталася дзейнічаць ранейшая фармулёўка, у якой рускай мове адведзены асаблівы статус:

«Пры звароце прадукцыі на тэрыторыі Саюза маркіроўка прадукцыі павінна быць нанесена на рускай мове і пры наяўнасці адпаведных патрабаванняў у заканадаўстве дзяржаў-членаў на дзяржаўнай (дзяржаўных) мове (мовах) дзяржавы-члена, на тэрыторыі якога рэалізуецца прадукцыя».

У Еўразійскі эканамічны саюз уваходзяць Беларусь, Расія, Казахстан, Кыргызстан і Арменія.

У Арменіі існуе толькі адна дзяржаўная мова — армянская. У Казахстане і Кыргызстане нацыянальныя мовы маюць статус «дзяржаўных», але дадаткова прапісаны статус рускай мовы як «афіцыйных». І толькі ў Беларусі двухмоўе.

Чытайце таксама: СТБ 1100-2016: улады забілі яшчэ адзін цвік у труну беларушчыны

Каментары48

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць