Афіша11

Віктар Марціновіч прачытае лекцыю пра Эдуара Манэ — мастака, якія вызначыў, якім быць сучаснаму мастацтву

Яго называюць прадвеснікам імпрэсіянізму, хоць сам ён акуратна дыстанцыяваўся ад маладых і буйных калег. Пра яго кажуць, што ён зрабіў рэвалюцыю ў мастацтве, хоць скандал або разбурэнне асноў ніколі не былі яго мэтай: працуючы з яго такой нуднай (на першы погляд) біяграфіяй, Анры Перушо заключае, што адзіным памкненнем нашага героя была слава, гонар і прызнанне публікі.

Але, зусім як тыя ледзь прыкметныя лагічныя скажэнні ў «Бары ў «Фалі-Бержэр», Эдуар Манэ патрабуе для сябе вельмі ўважлівага гледача. І менавіта такі глядач заўважыць і ў яго біяграфіі, і ў яго карцінах нешта неверагоднае, што збліжае яго хутчэй з Магрытам, чым з эпохай, у якую ён жыў.

Чаму люстэрка на яго палотнах ніколі не адлюстроўвае правільна прадметы, якія стаяць перад ім?

Ці праўда, што «Алімпія» выклікала скандал толькі таму, што ўвасабляла юную прастытутку ў позе «Венеры Урбінскай» Тыцыяна?

Які дыялог вядуць светы, створаныя Манэ, з Веласкесам і ван Эйкам?

Чаму, нарэшце, гэтага ціхоню залічваюць да ліку трох майстроў, якія абумовілі тое, якім стала сучаснае мастацтва?

Дата: 25 красавіка
Час: 19:00 — 21:00
Месца правядзення: вул. Талбухіна, 4; 3 паверх (прастора «Мёд»)
Кошт: 15 рублёў, 10 рублёў (для школьнікаў і студэнтаў)

Набыць квіток можна тут.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь12

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Усе навіны →
Усе навіны

У сутыкненні з ЗША Венесуэла засталася практычна без падтрымкі Кітая і Расіі3

Касцюгова цяпер піша прамовы Ціханоўскаму? Яна патлумачыла15

Святлана Курс — Алексіевіч: За рускую мову і літаратуру мы ўсе мусім плаціць крывёю113

Mak.by адкрые ў наступным месяцы новыя рэстараны — у Мінску і Баранавічах1

«Дзікае паляванне» для зумераў: новая кніга Макара прымушае ўспомніць Караткевіча2

Кітайца ў Беларусі здзівілі венікі ў лазні і тое, што мы п'ём халодную ваду13

Расейцы спрабавалі вывесіць у Ваўчанску трыкалор — але спробу сарвалі ўкраінцы ВІДЭА6

Алексіевіч: Са мной вельмі шмат спрачаюцца, але руская мова невінаватая83

Яшчэ адзін мінскі гандлёвы цэнтр упрыгожылі да святаў — там спяваюць пінгвіны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь12

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць