Здарэнні22

Блогерка заявіла пра спробу выкрадання дзяцей у Бараўлянах

Апошнія суткі ў чатах Мінскага раёна, асабліва Бараўлянскага сельсавета, актыўна распаўсюджваецца трывожная гісторыя. Бацькі спрабуюць папярэдзіць адно аднаго: днямі на дзіцячай пляцоўцы адбыўся інцыдэнт, які адна з мам расцэньвае як спробу выкрадання дзяцей, піша выданне «Прысталічча».

Інцыдэнт стаў шырока вядомы, яго сведкай і ўдзельніцай была блогерка. Пад нікам @n_safaran яна апублікавала ў Instagram падрабязны аповед пра тое, што адбылося.

Усё адбылося вечарам на вуліцы Аляксандрава ў аграгарадку Лясны. Мама знаходзілася ў машыне каля дома №14, чакаючы, пакуль зарадзіцца электрамабіль. Яе дзеці ў гэты час гулялі на пляцоўцы за 20 метраў, пад яе наглядам з акна аўто.

— Я проста падняла вочы, напэўна, у патрэбны момант. Убачыла чалавека, які літаральна бегам, вельмі хутка накіроўваўся да дзяцей з рукамі ў кішэнях, азіраючыся па баках. Вельмі дзіўна, што ён не заўважыў мяне. Ён ішоў не па дарожцы, а напрасткі, па скошанай траекторыі, проста да арэляў, дзе і былі мае дзеці, — распавядае жанчына.

Спачатку мама вырашыла прыгледзецца, але яе насцярожыла дзіўныя паводзіны незнаёмца. Яна адкрыла акно, каб быць гатовай умяшацца.

— Калі ён ужо наблізіўся да маіх дзяцей, я крыкнула яму: «Вы чаму ідзяце да дзяцей?» Ён імгненна спалохаўся, гэта было бачна. Павярнуўся, дастаў тэлефон і сказаў, што чакае тут сваю сяброўку, — кажа блогерка.

Далей адбыўся непрацяглы, але напружаны дыялог. Незнаёмец, які ўсё больш нерваваўся, спрабаваў патлумачыць сваю прысутнасць. Жанчына прыгразіла запісаць яго на відэа.

Дарэчы, толькі потым бацькам удалося высветліць, што незнаёмец прыехаў на чорнай машыне.

— Ён уляцеў у двор на высокай хуткасці, рэзка спыніў машыну проста на праезнай частцы і пакінуў дзверы адчыненымі. Усё гэта мы потым выразна ўбачылі на запісах з камер відэаназірання ТСЖ, — адзначыла мама.

Гэтае назіранне, а таксама ўся траекторыя руху мужчыны пераканалі сям’ю ў злым намеры. «Я магу дакладна сказаць, што чалавек прыбег на пляцоўку з мэтай выкрасці маіх дзяцей, думаючы, што яны адны», — упэўнена блогерка.

Пасля інцыдэнту бацькі неадкладна звярнуліся ў міліцыю. Заяву падалі ў Бараўлянскі аддзел міліцыі, дзе цяпер праводзіцца праверка. Там працуюць над устанаўленнем асобы падазронага мужчыны.

Каментары2

  • пдф файл
    01.12.2025
    Да за закладкой чел торопился небось, а тут бдительная мамка.
  • Серго
    01.12.2025
    Купила бы себе дизель, не имела бы проблем...

Цяпер чытаюць

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Коля12

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Коля

Усе навіны →
Усе навіны

Караль Наўроцкі адмяніў сустрэчу з Орбанам з-за яго візіту ў Маскву10

На трасе Мінск — Гродна ў ДТЗ загінула 83‑гадовая жанчына, 13‑гадовае дзіця і двое кіроўцаў у бальніцы2

Ашвагандха, жэньшэнь, фулерэн… Таблеткі «для імунітэту» і «для мозгу»: што з гэтага рэальна працуе? Адказаў псіхіятр20

Белы дом апублікаваў «Залу ганьбы» СМІ18

Мінабароны: Мінск гатовы да дыялогу з НАТА5

«Франак, адносіны паміж людзьмі могуць будавацца не толькі на маніпуляцыях». Пракоп‘еў даў водпаведзь Бяспалаву. І Вячорку52

Орбан лічыць, што Украіна павінна стаць «буфернай зонай»6

За стварэнне дваровага чата пасадзілі маладых настаўніцу і прадпрымальніцу3

У Каліфорніі на дзіцячым свяце адбылася масавая страляніна — 4 загінулых

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Коля12

Лукашэнка паказаўся ў Амане толькі на чацвёрты дзень візіту — дома ў султана. З ім Віктар і Коля

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць