Здарэнні

Чатыры мінчанкі затрыманыя за дапамогу тэлефонным аферыстам. Яна паставілі дома спецыяльнае абсталяванне

Сталічная міліцыя затрымала чатырох мінчанак, якія дапамагалі тэлефонным махлярам, паведамляе прэс-служба МУС.

Жанчыны незалежна адна ад адной на розных сайтах адклікнуліся на вакансію «менеджар абсталявання» з заробкам каля тысячы рублёў.

Абавязак быў адзін — размясціць у сябе дома абсталяванне, якое быццам бы ўзмацняла сігнал сотавай сувязі.

«Працаўдаўца» сцвярджаў, што ўсё законна, аднак вёў камунікацыю выключна ў месенджары і адмовіўся ад афармлення якіх-небудзь дакументаў.

На самай справе ў кватэрах жанчын працавалі прылады, з дапамогай якіх штодня здзяйснялася больш за тысячу званкоў для падману пенсіянераў. Канфіскаваныя 4 сім-боксы і сім-банк агульнай умяшчальнасцю больш за 250 сім-карт. Міліцыя высвятлае іншых удзельнікаў злачыннай схемы.

«Прашэнні ад ананімаў з інтэрнэту ўстанавіць невядомае абсталяванне ў вашым жыллі — нагода перапыніць зносіны і паведаміць пра гэта ў міліцыю», — падкрэслілі ў МУС.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў6

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў

Усе навіны →
Усе навіны

Шэрыя схемы, стрымы казіно і адпачынак у Дубаі. Вось як жыве і на чым зарабляе тыктокер Улад Белавусаў6

Бондарава тварам у твар сутыкнулася з дэманам у Dana Mall24

Зарэгістраваная першая ў свеце смерць чалавека ад птушынага грыпу H5N5. Вось што трэба ведаць6

«У будні — 2‑7 чалавек». Ксяндза з Мінска адправілі служыць у Магілёў, і ён не хавае свайго расчаравання15

«Мужыкі, я новенькі». Злодзей зайшоў на будпляцоўку і абакраў рабочых у іх на вачах

У Нацбанку расказалі, на колькі частак можа быць разарваная банкнота, каб яе абмянялі на цэлую

У сетцы мінскіх гіпермаркетаў заўважылі цэннікі ў расійскіх рублях14

Махатма Гандзі: ад чалавека, які верыў імперыі і ў імперыю, да чалавека, які тую імперыю перамог12

Памёр драматург і рэжысёр Том Стопард. Ён быў сябрам беларусаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў6

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць