Свет22

У Маскве ўзарвалася машына супрацоўніка НДІ «Растэха», які вырабляе лазерныя ўстаноўкі для вайскоўцаў

Раніцай у панядзелак у Новай Маскве ўзарвалася машына Land Cruiser 200 Prado. Аўтамабіль належаў вучонаму з НДІ «Полюс» імя Стэльмаха. Гэты інстытут вырабляе ў тым ліку лазернае абсталяванне для расійскай арміі, піша «Агентство». 

Выбух прагрымеў у 9:43 раніцы ў двары дома па вуліцы Радужнай у Новай Маскве (горад Маскоўскі). Аўтамабіль паспеў цалкам выгараць, хаця пажарныя яго патушылі. Унутры нікога не было, і інфармацыі пра пацярпелых не паступала.

Паводле звестак Telegram-канала «112», аўтамабіль належыць 41‑гадоваму доктару фізіка-матэматычных навук і спецыялісту ў галіне квантавай электронікі, які працуе ў НДІ «Полюс» імя Стэльмаха.

«Маскоўскі камсамолец» піша, што перад выбухам уладальнік аўтамабіля з'ехаў у камандзіроўку ў Паўднёва-Усходнюю Азію.

Telegram-канал «112» называе прычынай выбуху дыстанцыйны прагрэў рухавіка.

НДІ «Полюс» імя Стэльмаха ўваходзіць у холдынг «Швабе» дзяржкарпарацыі «Растэх». Інстытут займаецца лазернымі тэхналогіямі і квантавай электронікай, у тым ліку абароннымі тэхналогіямі, і ўдзельнічае ў форуме «Армія» Мінабароны.

Сярод распрацовак НДІ — лазерны цэлеўказальнік-дальнамер ЛЦД-4-1, які выкарыстоўваецца для выведкі наземных цэляў і забеспячэння стральбы артылерыі і авіяцыі.

Інстытут унесены ў санкцыйныя спісы ЗША і ЕС з-за ўварвання Расіі ва Украіну.

З пачатку вайны Украіна правяла некалькі паспяховых замахаў на расійскіх высокапастаўленых вайскоўцаў. 

Каментары2

  • Праходзіў побач
    01.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Аўчарка бо-бо
    01.12.2025
    Можа хто пакурыў не там...

Цяпер чытаюць

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь82

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Усе навіны →
Усе навіны

Фінальны тэкст мірнага пагаднення па Украіне яшчэ не ўзгоднены3

Оксфардскі слоўнік аб'явіў слова 2025 года3

У Гродне знайшлі незвычайныя 500 еўра, на іх палююць калекцыянеры1

МУС агучыла лічбы, колькі ў Беларусь прыязджае працоўных мігрантаў5

Візавага спецыяліста з Мінска пасадзілі за каментары ў тэлеграме і ўдзел у пратэстах

Украіна настойвае на асабістай сустрэчы Зяленскага і Трампа3

Апублікаваная канцэпцыя аднаўлення млына і капліцы ў Лошыцкім парку

Трамп заявіў, што ёсць добры шанец скончыць вайну, але гэтаму «не спрыяе» карупцыйны скандал ва Украіне10

Колькі каштуе пачаць працаваць дальнабойшчыкам у Еўропе. Спойлер: не танна6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь82

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць