Грамадства

У Польшчы змяніліся правілы падачы заяў на часовы ДНЖ

З 1 снежня 2025 года дакументы на часовы ДНЖ у Польшчы (karta czasowego pobytu) трэба будзе падаваць на бланку новага ўзору. Змяніліся таксама патрабаванні да дадаткаў і фатаграфій, піша Most.

Фота: Most

Новыя фармуляры заявы і дадаткаў зацверджаныя пастановай Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ад 25 лістапада 2025 года. Яны прыводзяцца проста ў тэксце пастановы. Таксама спампаваць іх можна тут.

Яны не тычацца тых, хто атрымлівае часовы ДНЖ па міжнароднай абароне.

Што гаворыцца пра фотаздымкі

Да заявы трэба прыкласці дзве фатаграфіі. Да іх выстаўляюцца наступныя патрабаванні:

  • яны павінны быць непашкоджанымі, каляровымі, з добрай рэзкасцю;
  • памерам 35 мм × 45 мм;
  • быць выкананы не раней чым за 6 месяцаў да дня падачы заявы;
  • адлюстроўваць твар ад макаўкі да верхняй часткі плячэй так, каб твар займаў 70-80% фатаграфіі, на аднатонным светлым фоне, анфас, з адкрытымі вачыма, не прыкрытымі валасамі, з натуральным выразам твару і закрытым ротам;
  • натуральны колер скуры;
  • выразна паказваць вочы, асабліва зрэнкі, пры гэтым лінія вачэй павінна быць паралельная верхняму краю фатаграфіі.

Таксама ўдакладненыя правілы зняцця адбіткаў пальцаў.

Што будзе са старымі заявамі

Новыя правілы тычацца ўсіх, хто падае заявы з 1 снежня. Тыя, хто падаў іх раней, не павінны іх перапісваць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь82

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Усе навіны →
Усе навіны

Фінальны тэкст мірнага пагаднення па Украіне яшчэ не ўзгоднены3

Оксфардскі слоўнік аб'явіў слова 2025 года3

У Гродне знайшлі незвычайныя 500 еўра, на іх палююць калекцыянеры1

МУС агучыла лічбы, колькі ў Беларусь прыязджае працоўных мігрантаў5

Візавага спецыяліста з Мінска пасадзілі за каментары ў тэлеграме і ўдзел у пратэстах

Украіна настойвае на асабістай сустрэчы Зяленскага і Трампа3

Апублікаваная канцэпцыя аднаўлення млына і капліцы ў Лошыцкім парку

Трамп заявіў, што ёсць добры шанец скончыць вайну, але гэтаму «не спрыяе» карупцыйны скандал ва Украіне10

Колькі каштуе пачаць працаваць дальнабойшчыкам у Еўропе. Спойлер: не танна6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь82

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць