Грамадства

На зьезьдзе КХП БНФ старшынём пераабраны Пазьняк

Супраць прагаласавалі два дэлегаты. Беленькі і Папкоў пераабраныя намесьнікамі.

Супраць прагаласавалі два дэлегаты. Беленькі і Папкоў пераабраныя намесьнікамі.

27 траўня ў Менску ў Палацы культуры трактарнага заводу адбыўся сёмы рабочы зьезд Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ. На яго было вылучана 132 дэлегаты, удзел у зьезьдзе ўзялі 104 дэлегаты з усіх рэгіёнаў Беларусі. На зьезьдзе было пераабранае кіраўніцтва партыі, а таксама дадзена даручэньне сойму ўнесьці ў статутныя дакумэнты зьмены і дадаткі ў адпаведнасьці з новай рэдакцыяй Закону аб палітычных партыях. На зьезьдзе прысутнічала наша карэспандэнтка.

Кіраўнікі Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ гавораць пра надзвычайныя ўмовы, у якіх даводзілася праводзіць зьезд. Паводле намесьніка старшыні партыі Юрася Беленькага, амаль паўгода заняў пошук памяшканьня для зьезду, бо ўсе менскія ўстановы адмаўляліся прадастаўляць свае залі ў арэнду. Урэшце, пагадзілася адміністрацыя Палацу культуры МТЗ, але ж арэнда залі на 4 гадзіны каштавала каля 2 мільёнаў рублёў, што, паводле спадара Беленькага, – вельмі вялікая сума для партыі, якая ня мае грантаў і існуе на прыватныя ахвяраваньні.

27 траўня ж падчас зьезду ля чорнага ўваходу ў Палац культуры трактарнага заводу стаяў аўтазак з байцамі спэцназу, і стаянка ля ўваходу ў палац была закрытая для аўтамабіляў. На зьезьдзе прысутнічала прадстаўніца міністэрства юстыцыі, паколькі менавіта на патрабаваньне мін’юсту рашэньнем зьезду павінны быць унесеныя зьмены ў статутныя дакумэнты партыі, каб прывесьці іх у адпаведнасьць з новай рэдакцыяй закону аб палітычных партыях, што 27 траўня і было зроблена. Сойм партыі ўнясе дапаўненьні ў статут і прадаставіць неабходныя дакумэнты ў міністэрства юстыцыі да 1 кастрычніка.

На 7-м зьезьдзе КХП БНФ таемным галасаваньнем старшынём партыі быў пераабраны Зянон Пазьняк.

(Спадар: ) «Вынікі галасаваньня: Зянон Пазьняк, «за» – 94, «супраць» – 2». (Воплескі.)

(Беленькі: ) «Шаноўнае спадарства! Старшынём Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ абраны спадар Пазьняк Зянон Станіслававіч».

Гэтаксама таемным галасаваньнем пераважнай бальшынёй галасоў былі пераабраныя намесьнікі старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі і Сяргей Папкоў, а таксама абраныя 38 сябраў сойму, у тым ліку і народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін.

Зьезд прыняў рэзалюцыю, у якой асноўнай задачай партыі была вызначаная барацьба за незалежнасьць Беларусі, супраць інкарпарацыі краіны Расеяй, праца супраць правядзеньня рэфэрэндуму аб гэтак званым Канстытуцыйным акце. Гаворыць намесьнік старшыні КХП-БНФ Сяргей Папкоў:

(Папкоў: ) «Беларусь знаходзіцца ў цяжкім нацыянальным, палітычным і гаспадарчым стане ў выніку прарасейскай палітыкі, якую мы называем рэжымам унутранай акупацыі. Бо дзяржаўная ўлада зь ведама і пры садзеяньні Аляксандра Лукашэнкі апанаваная спэцслужбамі Расеі, а сам кіраўнік выканаўчай улады праводзіць адкрытую прамаскоўскую і антынацыянальную палітыку, накіраваную ў канчатковым выніку на ліквідацыю дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі і структурнага разбурэньня беларускай нацыі. Усе беларусы павінны ўсьвядоміць, што страціўшы дзяржаву, незалежнасьць, яны страцяць усё, бо перастануць быць гаспадарамі на сваёй зямлі. Беларусы мусяць цяпер змагацца за абарону незалежнасьці сваёй дзяржавы на ўсіх узроўнях дзейнасьці».

Радыё Свабода

Глядзі яшчэ:

Фатаздымкі зь зьезду

Даклад Зянона Пазьняка: «Заўтра ў вольнай беларусі»!

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ траіх чалавек асудзілі за «Гуканне вясны» ў Гомелі14

Тур заклікае рыхтавацца да вайны, таму што «Еўрасаюз не здасца на літасць саюза трох імперый»33

У сталіцы Літвы абвяшчалі паветраную трывогу2

«Пакуль чытаеш, здаецца, і піўка сербануў». Новы білборд да Lidbeer-2026, які крыва сабралі мантажнікі, стаў хітом17

Беларускага бізнэсмена, які жыў у Латвіі, асудзілі па справе Гаюна2

Колькі ў табе бульбін? На гэта пытанне цяпер адказваюць на Камароўцы3

Вэнс: Ніводны з амерыканскіх прэзідэнтаў не зрабіў для Украіны больш, чым Трамп6

Пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл» у Ніжагародскай вобласці3

Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць