Навука і тэхналогіі77

Навукоўцы расшыфравалі ДНК гуманоіда, якога знайшлі ў пустыні Атакама

Знакаміты «прышэлец» Ата з выцягнутай галавой, чыё цела даўжынёй 15 сантыметраў было знойдзена ў пустыні Атакама ў 2003 годзе, насамрэч быў дзіцем з вельмі сур'ёзнымі парушэннямі ў працы генаў, якія кіруюць ростам шкілета, гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у часопісе Genome Research.

«Атакамскі прышэлец». Фота: Bhattacharya S et al. 2018

У адрозненне ад знойдзенага ў 1996-м у Расіі цела невядомай істоты (Кыштымскага карліка, або «Алёшанькі»), якое было нібыта згублена навукоўцамі, парэшткі Аты ўсебакова вывучаюцца навуковай супольнасцю ўжо амаль 15 гадоў. Пяць год таму, як распавядае генетык Стэнфардскага ўніверсітэта Гары Нолан, яму патэлефанаваў адзін з яго сяброў і прапанаваў паўдзельнічаць у аналізе цела меркаванага «прышэльца».

Як адзначае навукоўца, Ата выглядае як іншапланетнік не толькі звонку, але і знутры. Напрыклад, яе шкілет падобны па сваёй будове і ўзроўні развіцця на васьмігадовае дзіця, нягледзячы на тое, што яе рост складае ўсяго 15 сантыметраў, што эквівалентна памерам зародка ва ўлонні маці. Акрамя таго, яна мае ўсяго 10 пар рэбраў, а не 12, як здаровыя людзі, або 11, як носьбіты некаторых генетычных дэфектаў.

Яшчэ ў 2013 годзе Нолан і яго калегі нанеслі ўдар па «пазаземных» тэорыях паходжання Аты, якія распаўсюджвалі ўфолагі: яны расшыфравалі частку ДНК Аты і выявілі, што гэтыя рэшткі належаць чалавеку, дзяўчынцы, якая памерла адносна нядаўна.

Раскрыўшы зямное паходжанне Аты, навукоўцы паспрабавалі высветліць, як гэтая дзяўчынка набыла такі незвычайны знешні выгляд. Пасля новых даследаванняў яны цалкам расшыфравалі яе геном і прааналізавалі прыкладна тры мільёны дробных мутацый у ім.

Агулам генетыкам атрымалася знайсці шэсць дзясяткаў генаў з ярка выяўленымі негатыўнымі зменамі, многія з якіх былі звязаныя з развіццём скаліёзу, парушэннямі ў сінтэзе калагену і касцяное тканкі, заўчасным старэннем, анамаліямі у колькасці рэбраў і іншымі характэрнымі рысамі Аты. Гэта паказала на тое, што яна памерла ў раннім дзяцінстве або ва ўлонні маці, і наўрад ці пражыла восем гадоў.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць