Навука і тэхналогіі1212

Геолагі распавялі, дзе можа адбыцца наступны пераварот палюсоў Зямлі

Геолагі вывучылі ваганні ў сіле магнітнага поля Зямлі за апошнія дзве тысячы гадоў і прыйшлі да высновы, што наступны пераварот яе канцавоссяў адбудзецца ў асаблівым пункце на тэрыторыі Паўднёвай Афрыкі, гаворыцца ў даследаванні, апублікаваным у часопісе Geophysical Research Letters.

Два гады таму Джон Тардуна з універсітэта Рачэстэра і яго калегі здзейснілі адкрыццё: яны выявілі магнітную анамалію на тэрыторыі Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі ля берагоў ракі Лімпапо, дзе сіла поля рэзка падала і зніжалася да крытычна нізкіх значэнняў у XIII—XVI стагоддзях. Гэта паказала на тое, што перавароты палюсоў Зямлі адбываюцца не выпадковым чынам, а ў асаблівых пунктах з анамальнымі ўласцівасцямі.

Навукоўцы звярнулі ўвагу на тое, што рытуалы, якія мясцовыя плямёны бушменаў традыцыйна выкарыстоўваюць для ачысткі сваіх паселішчаў ад злых духаў і насякомых, маюць адзін пабочны эфект: спальваючы свае хаты, загоны для жывёлы і іншыя пабудовы, абарыгены «запісвалі» інфармацыю пра сілу, размяшчэнне палюсоў і іншыя ўласцівасці магнітнага поля Зямлі ў адкладах гліны, па-над якімі былі пабудаваныя іхнія паселішчы.

Размяшчэнне анамальнае зоны на карце і даследаваны матэрыял

Многія пароды, у тым ліку і гліна, утрымліваюць у сабе атамы жалеза, у якіх «запісаная» інфармацыя аб тым, куды было павернута магнітнае поле планеты і якую сілу яно мела ў момант іх фарміравання.

Як аказалася, магнітнае поле Зямлі рэзка аслаблялася ў пэўным пункце Афрыкі як мінімум тры разы: у 400—450 гадах нашай эры, у пачатку VIII стагоддзя і ў прамежку паміж 1225—1550 гадамі. Гэтыя аслабленні, як лічаць навукоўцы, звязаныя з агульным падзеннем сілы магнітнага поля Зямлі, якое назіраецца ў апошнія 160 гадоў.

Усё гэта, на думку Тардуна, паказвае на тое, што паўднёваафрыканская магнітная анамалія сапраўды з'яўляецца асаблівым пунктам на паверхні Зямлі. У мінулым там ужо адбываліся перавароты магнітных палюсоў, і, імаверна, гэта паўторыцца ў найбліжэйшай будучыні.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць