Здарэнні2222

Беларус з Гдыні: Я страляў, каб мой карабін не знеслі

Сцяпан Свідзерскі, які зрабіў некалькі стрэлаў 14 лістапада ў сядзібе Thomson Reuters у Гдыні, распавёў сёння пра дэталі здарэння, распаўсюдзіўшы адпаведную заяву, паведамляе onet.pl

Сцяпан Свідзерскі

«На працягу некалькіх гадоў я займаюся спартовай стральбою. Пасля таго, як вясной 2017 года атрымаў дазвол, я пачаў рэгулярна прыходзіць са стрэльбай на працу. Я ніколі не хаваў гэтага факту перад іншымі супрацоўнікамі, пазбягаючы, аднак, непатрэбнага афішавання і захоўваючы зброю заўсёды пры сабе ў футляры» — заявіў Сцяпан.

Паводле расповеду мужчыны, у той дзень ён збіраўся выйсці з офісу, каб пайсці ў краму непадалёк. Зброю ён меў намер узяць з сабою, бо польскае права абавязвае заўсёды трымаць яе пры сабе і ніколі не пакідаць яе без нагляду пад пагрозаю крымінальнага пакарання.

Паводле заявы, у час, калі ён апранаўся, ягоны спартовы карабін Suhl KK-150 у футляры ўзяла ў рукі іншая асоба і пачала аддаляцца ад яго, не рэагуючы на шматкротныя просьбы вярнуць зброю на месца. Калі гэтая асоба наблізілася да лесвіцы, мужчына выцягнуў сваю другую адзінку зброі — пісталет Glock 17, і зрабіў папераджальныя стрэлы.

Сцяпан падкрэслівае, што месца, ў якое ён цэліў, не стварала небяспекі для іншых людзей у памяшканні, і ніхто не быў паранены. Паводле ягоных слоў, гэта ён хацеў першым выклікаць паліцыю, але яму не далі магчымасці гэта зрабіць.

«Усе мае дзеянні былі накіраваныя на абарону зброі, што вымагае ад мяне закон, і я не меў намеру нашкодзіць каму-небудзь» — падкрэслівае Сцяпан Свідзерскі ў заяве.

Пасля рэзананснага інцыдэнту, Свідзерскі быў затрыманы, але неўзабаве адпушчаны дадому. Фірма яго аднак звольніла, і зараз польскія стралковыя клубы абвесцілі збор грошай на адваката для яго ў судовым працэсе, які яго чакае.

Каментары22

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўцу з Пінска адправілі ў калонію за падрыхтоўку да «масавых беспарадкаў», «абразу» Лукашэнкі і «распальванне варожасці»

Ірына Шэйк апублікавала фоты са свайго чэлябінскага юнацтва16

Камандаванне вайскова-марскіх сіл Ірана: Армузскі праліў ужо ніколі не вернецца да свайго ранейшага стану4

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане5

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць