Афіша

«J:морс» разам з Прэзідэнцкім аркестрам сыграюць канцэрт «Беларускае золата» на Дзень закаханых

14 лютага гурт «J:морс» і Прэзідэнцкі аркестр прадставяць у PrimeHall адмысловую версію праграмы «Беларускае золата», прымеркаваную да Дня закаханых.

фота Андрэй Давыдчык.

Праграмма «Беларускае золата» складаецца з лепшых песень «J:морс» у сімфанічных аранжыроўках. Аншлагавая прэм’ера праекта адбылася ўвосень 2016 года ў вялікай зале Палацу Рэспублікі. Увосень 2017 кароткая версія праграмы стала найбольш масавым канцэртам у межах святкавання 950-годдзя Мінска.

У лютым гледачы будуць мець магчымасць пачуць «Беларускае золата» ў паўнавартаснай версіі, прымеркаванай да Дня закаханых. Прычым гэтым разам камфортная будзе і жадаючым сядзець, і жадаючым танцаваць. Дырыжыраваць аркестрам будзе маэстра Віктар Бабарыкін.

«Гэтую праграму мы выконваем зрэдчас, але заўжды з вялікім задавальненнем. Спалучэнне гурта з жывым аркестрам надае песням гучанне, якое ніякімі іншымі сродкамі дасягнуць немагчыма», — адзначае лідар гурта Уладзімір Пугач.

J:МОРС і Прэзідэнцкі аркестр з праграмай «Беларускае золата»

14 лютага — Мінск, Prime Hall20:00

Квіткі: танцпляц — 30 рублёў, сядзячыя месцы — ад 50 рублёў.

Без нацэнкі: у касах Prime Hall і на сайце Primehall.by

Продаж у інтэрнэце: на сайтах Kvitki.by, Ticketpro.by

Продаж у касах: салоны «Евросеть» і «Связной» у Мінску і іншых гарадах Беларусі.

Інфалінія: (044) 551 77 06, (029) 851 77 06.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў2

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў

Усе навіны →
Усе навіны

Прарасійскаму журналісту, які ўцёк з Латвіі ў Беларусь, далі статус бежанца7

У ЗША ў трэндах — хрысціянская музыка13

Яшчэ адзін еўрапейскі сэрвіс закрывае рахункі беларусам без ДНЖ14

Патрацілі па $1000 на чалавека. Як сям'я беларусаў адпачыла ў Кыргызстане3

«Статкевіча ў калоніі паспрабавалі кінуць пад станок, каб забіць. Ён адхіліўся і толькі зламаў руку» — Шульман пра пачатак 2010-х2

У Гомелі хлопец пры затрыманні ўкусіў супрацоўніка ДАІ1

У Мінску адбыўся апошні рэйс унікальнага 26‑метровага трамвая

ЗША прыпынілі разгляд любых прашэнняў аб наданні прытулку13

Трамп заявіў пра закрыццё паветранай прасторы над Венесуэлай8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў2

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць