Здарэнні55

«У Жэні і дома, і ў школе, усё было ў парадку»: падрабязнасці трагедыі ў Маладзечне

Зніклы падлетак знойдзены павешаным на дрэве на ўскраіне Маладзечна прыкладна за кіламетр ад дома, піша mlyn.by

15-гадовы школьнік знік 16 лістапада. Пайшоў з дома, пакінуўшы на стале мабільны тэлефон. Яго шукалі бацькі, сваякі, супрацоўнікі Маладзечанскага РАУС і прадстаўнікі пошукава-выратавальнага атрада «Анёл». У суботу каля 17.00 ён быў знойдзены павешаным, паведамілі прадстаўнікі Маладзечанскага РАУС.

Сям'я загінулага школьніка характарызуецца як добрая. Канфліктаў у школе ў падлетка не было.

Настаўнікі да апошняга спадзяваліся, што іх вучань вернецца дадому жывым.

«Жэня рос у вельмі добрай і правільнай сям'і, - распавядае дырэктар школы №1 Пётр Хроль.

— Бацькі любяць дзяцей, падтрымліваюць, стараюцца даць добрую адукацыю. У нашай школе вучыліся і дзве старэйшыя сястры хлопчыка. Яны абедзве паступілі ў ВНУ, атрымалі адукацыю, жывуць у Мінску. Жэня быў добрым, выхаваным, старанным вучнем, да якога педагогі ніколі не мелі ніякіх прэтэнзій. Але заўсёды вучыўся роўна, быў у залатой сярэдзіне».

«Версіі мы агучвалі розныя, - кажа сп. Хроль. - Хоць раней за хлопцам ніколі такога не было. Ён сябраваў з мамай, заўсёды ёй пра ўсё расказваў, калі кудысьці ішоў, абавязкова ставіў у вядомасць. Каб зразумець, як жа так атрымалася, трэба будзе яшчэ шмат чаго асэнсаваць. А пакуль гэтая страшная трагедыя проста не ўкладаецца ў галаве».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі23

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма26

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

У Антарктыцы навукоўцы знайшлі новы востраў. Раней думалі, што гэта айсберг1

УСУ нанеслі ўдары па расійскіх буравых устаноўках у Каспійскім моры5

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт8

Перад святамі махляры спяшаюцца павіншаваць людзей паштоўкамі з падвохам

У Вялікабрытаніі ў адной кватэры знайшлі 250 пудзеляў-«дудляў»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі23

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць