Афіша44

Зінаіда Бандарэнка ўжывую прачытае ацалелы цудам пераклад «Яўгенія Анегіна»

Алесь Дудар першым ў гісторыі пераклаў «Анегіна» на беларускую, але вядомыя былі толькі некалькі ўрыўкаў. У гадавіну «Чорнай ночы» твор будзе прачытаны ў жывым эфіры, як у прэм’ерным 1936-м, калі трансляцыя ішла на ўвесь Менск праз рэпрадуктары. Гэтым разам — анлайн на ўвесь свет. Першую главу прадэкламуе народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.

Пераклад быў знойдзены даследчыцай Ганнай Севярынец падчас працы над спадчынай творцы, ідэя «машыны часу» належыць паэту Алесю Плотку. Завадатары тлумачаць: «Называць нешта ўнікальным — моветон, але вяртанне першага беларускага «Анегіна» нельга апісаць іначай. Гэтая акцыя — найменшае, што можна зрабіць для твора і перакладчыка. Гэта не толькі цагліна ў мур беларускай перакладчыцкай справы, але і, мы пэўныя, — пачатак моды на расстраляных паэтаў».

Для візіту на жывое чытанне арганізатары просяць усіх жадаючых зарэгістравацца ў простай электроннай форме, каб усім хапіла месца. Калі планы змяняюцца, то ў форме трэба выправіць «так» на «не».

Трансляцыю можна будзе глядзець дома ці ў любым публічным месцы, дзе ёсць інтэрнэт, экран і жаданне далучыцца да прагляду.

Лінк на трансляцыю тут.

Арганізатары запрашаюць далучыцца да трансляцыі чытання калегаў з медыя, бібліятэк, кавярняў і ўсіх месцаў, дзе радыя ацалеламу беларускаму слову.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі16

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C5

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.13

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю11

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля14

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі16

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць