Грамадства1818

Васіль Якавенка пра абвінавачванні ва ўслаўленні фашызму ад Чаргінца: «Гэта нахабная хлусня, лухта, паклёп!»

Старшыня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец назваў сябраў Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Уладзімера Арлова і Васіля Якавенку «хлопчыкамі ад пяра» і заявіў, што «яны адкрыта ўслаўляюць фашызм і патрабуюць назваць у Менску вуліцу імем Вільгельма Кубэ». Васіль Якавенка назваў заявы старшыні праўладнага СПБ «хлусьнёй, лухтой, паклёпам» і зьбіраецца падаць на Чаргінца ў суд.

11 ліпеня на прэсавай канфэрэнцыі старшыня Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец сказаў, што СПБ кожны год рэкамэндуе Міністэрству адукацыі сьпіс кніг для вывучэньня ў школах.

Спадар Чаргінец прывёў у прыклад сваю кнігу «Сыны». «Там пра 18-гадовых пацаноў, якія ваююць на фронце. Хіба гэта не павінна быць цікава старшакурсьнікам, каб яны думалі, разважалі?» — сказаў Чаргінец.

Са слоў Чаргінца стала вядома, што саюз, на чале якога ён стаіць, не ўхваляе некаторых беларускіх пісьменьнікаў і іх творы.

«Мы супраць твораў таго ж Уладзімера Арлова і таго ж Васіля Якавенкі, — сказаў ён. — Яны адкрыта ўслаўляюць фашызм і патрабуюць назваць у Менску вуліцу імем Вільгельма Кубэ, гаўляйтэра Беларусі ў гады нацысцкай акупацыі», — цытуе Чаргінца БелаПАН.

Паводле Чаргінца, гэтыя «хлопчыкі ад пяра» патрабуюць зрабіць гэта ў Беларусі, дзе загінуў кожны трэці грамадзянін.

«Гэтыя пісьменьнікі спрабуюць вярнуць часы фашызму ў Беларусі. Мы, вядома, супраць такіх кніг», — сказаў кіраўнік СПБ.

Пісьменьнік Васіль Якавенка адрэагаваў на заявы Мікалая Чаргінца такім чынам:

«Гэта паклёп. Нельга вытлумачыць, якім чынам такая лухта Чаргінцу прыйшла ў галаву, што я патрабаваў імем Кубэ назваць вуліцу. Мне ў страшным сьне такога ніколі не прыходзіла! Дый наагул, я ніколі ня чуў, каб хто-небудзь іншы такое прапаноўваў. Гэта нахабная хлусьня, лухта, паклёп!

Я наагул нідзе і ніколі не праслаўляў фашызм. Іншая справа, што вобразы, характары Кубэ ды іншых праходзяць у маім творы «Пакутны век». Але ж яны ніякім чынам не ідэалізуюцца.

Чаргінца бянтэжыць, мабыць, тое, што Кубэ прызнаваў беларусаў адным з найцікавейшых народаў, народам, які заслугоўвае павагі, і ён адмыслова вывучаў гісторыю беларусаў і ведаў яе ці ня лепш, чым той самы Чаргінец.

Ён ляпнуў языком беспадстаўна, за такое сур'ёзнае абвінавачаньне трэба ў суд падаваць — за адкрытую, публічную зьнявагу».

Камэнтар пісьменьніка і гісторыка Ўладзімера Арлова Свабодзе атрымаць пакуль не ўдалося.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла15

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую30

Тры версіі аднаго правалу: як на парламенцкіх выбарах у 1995‑м сутыкнуліся Пазняк і Мацкевіч74

Беларусбанк знізіў стаўкі па крэдытах на жыллё1

У Мінску са стральбой затрымалі расійскіх кур'ераў тэлефонных махляроў10

У Барысаве невядомы раскідвае «мармеладкі» з рыбалоўнымі кручкамі — ёсць загінулыя жывёлы10

Дунін-Марцінкевіч ці не Дунін-Марцінкевіч? Каму належыць загадкавы фотапартрэт з дарэвалюцыйнага нумара «Нашай Нівы»4

Макрон: Еўропе час прачнуцца13

На наступным тыдні беларусаў чакаюць падоўжаныя выходныя

Навукоўцы змаглі аднавіць 42 старонкі раннехрысціянскага рукапісу, які лічыўся страчаным1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла15

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць