Улада11

30 % студэнтаў не атрымаюць інтэрнатаў

Сытуацыя пагоршылася пасьля прыняцьця рашэньня аб тым, што нароўні са студэнтамі бюджэтнай формы на месцы ў інтэрнатах могуць прэтэндаваць і платнікі.

У новым навучальным годзе ў Менску ня больш за 70% студэнтаў, якія маюць патрэбу ў жыльлі, будуць забясьпечаны інтэрнатамі.

Як паведаміла начальнік упраўленьня разьвіцьця матэрыяльна‑тэхнічнай базы Міністэрства адукацыі Лідзія Зайцава, у мінулыя гады месцы ў сталічных інтэрнатах атрымлівалі прыблізна 80 % тых, хто меў патрэбу ў жыльлі. Сытуацыя пагоршылася пасьля прыняцьця рашэньня аб тым, што нароўні са студэнтамі бюджэтнай формы на месцы ў інтэрнатах могуць прэтэндаваць і платнікі. Акрамя таго, чатыры мінскія інтэрнаты закрыты на рэканструкцыю, у тым ліку інтэрнат БДУ на 1.200 месцаў. У найбліжэйшы час з эксплюатацыі выведуць яшчэ адзін інтэрнат БДУ на праспэкце Пераможцаў, разьлічаны на 600 месцаў.

«Сёлета праблему засяленьня ў інтэрнаты ўсіх студэнтаў, якія маюць патрэбу ў жыльлі, мы не вырашым», — падкрэсьліла спэцыяліст. Паводле яе слоў, у большасьці ВНУ правам першачарговага засяленьня будуць карыстацца ільготнікі і студэнты‑выдатнікі. Тым, хто не зможа засяліцца ў інтэрнаты, з пошукам кватэры паспрабуюць дапамагчы студгарадкі.

Паводле слоў Л.Зайцавай, забясьпечанасьць студэнтаў інтэрнатамі ўзрасьце да 90% бліжэй да 2011 года, калі жыхароў прыме студэнцкая вёска. Першы яе будынак — інтэрнат БДУ на 1 тыс. 300 месцаў — ужо будуецца. На ўсе работы выдзелена 43 млрд. рублёў. Інтэрнат плянуецца здаць у 2009 годзе.

Як паведаміла Л. Зайцава, летась забясьпечанасьць інтэрнатамі ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце складала 80 %, Беларускім нацыянальным тэхнічным унівэрсытэце — 60 %, Беларускім дзяржаўным інстытуце інфарматыкі і радыёэлектронікі — 60 %, Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце — 97 %, Мінскім дзяржаўным лінгвістычным унівэрсытэце — прыблізна 50 %, Беларускім дзяржаўным пэдагагічным унівэрсытэце імя Максіма Танка — 43 %. Міжнародны дзяржаўны экалягічны унівэрсытэт імя Андрэя Сахарава не меў уласнага інтэрнату.

Паводле слоў Л. Зайцавай, у рэгіёнах сытуацыя крыху лепш. Летась студэнты Гомельскага і Гарадзенскага дзяржаўных унівэрсытэтаў, што маюць патрэбу ў жыльлі, былі забясьпечаныя інтэрнатамі на 70 %, Магілёўскага — на 90 %, Віцебскага — на 100 %. Стопрацэнтная забясьпечанасьць інтэрнатамі была таксама ў Полацкім і Баранавіцкім дзяржаўных унівэрсытэтах, Віцебскім дзяржаўным тэхналягічным, Берасьцейскім дзяржаўным тэхнічным унівэрсытэце і некаторых іншых рэгіянальных ВНУ.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла13

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску кідаюць будаваць трэцюю лінію метро ў Зялёны Луг. Усе сілы пойдуць на чацвёртую, кальцавую30

Беларусбанк знізіў стаўкі па крэдытах на жыллё1

У Мінску са стральбой затрымалі расійскіх кур'ераў тэлефонных махляроў10

У Барысаве невядомы раскідвае «мармеладкі» з рыбалоўнымі кручкамі — ёсць загінулыя жывёлы9

Дунін-Марцінкевіч ці не Дунін-Марцінкевіч? Каму належыць загадкавы фотапартрэт з дарэвалюцыйнага нумара «Нашай Нівы»4

Макрон: Еўропе час прачнуцца13

На наступным тыдні беларусаў чакаюць падоўжаныя выходныя

Навукоўцы змаглі аднавіць 42 старонкі раннехрысціянскага рукапісу, які лічыўся страчаным1

Ілан Маск афіцыйна запусціў XChat7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла13

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць