Навука і тэхналогіі44

Каго абароніць Facebook: белага мужчыну ці чорнага хлопчыка? У сеціва трапілі спрэчныя правілы мадэрацыі сацсеткі

28 чэрвеня ў выданні ProPublica з’явілася раследаванне, якое выкрыла правілы Facebook у дачыненні да мадэрацыі «мовы варожасці» (hate speech). 

Публікацыя заснавана на дакументах для ўнутранага карыстання. Сцвярджаецца, што кампанія заўсёды захоўвала гэтыя дадзеныя ў сакрэце, і некаторыя з гэтых правіл з’яўляюцца вельмі спрэчнымі. У прыватнасці, ProPublica атрымала скрыншот унутранага тэста, у якім супрацоўнікам прапаноўваецца адказаць на пытанне: «Каго з прадстаўленых падгруп мы (Facebook) будзем абараняць?» Ёсць тры варыянты адказу: «жанчыны-кіроўцы», «чорныя дзеці» і «белыя мужчыны». А побач стаіць адзнака, што правільным з’яўляецца апошні варыянт.

Як даведаліся журналісты, правіламі Facebook прадпісана абараняць ад нянавісці «абароненыя групы» і ігнараваць нянавісць у бок іншай часткі насельніцтва.

Такім чынам, знявага ў бок «радыкальных мусульман» будзе адпавядаць правілам сацсеткі, таму што гаворка ў дадзеным выпадку ідзе пра канкрэтную групу асоб, а вось знявага «белых людзей» будзе з’яўляцца парушэннем, таму што такое згадванне будзе адносіцца да цэлага класа.

Рэдактар выдання The Verge Адзі Робертсан назваў гэтыя прынцыпы «пародыяй на сапраўдныя правілы». Як ён мяркуе, Facebook у сучасным выглядзе нагадвае аўтарытарную дзяржаву з непразрыстымі нормамі аб тым, што рабіць можна, а што — не.

Таксама эксперты крытыкуюць сацсетку за тое, што ў большасці выпадкаў карыстальнікі Facebook нават не ведаюць пра гэтыя правілы, і чалавек можа нават не здагадвацца, за што яго заблакавала адміністрацыя.

Каментары4

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць