Свет2020

Лібералы перамагаюць у Францыі, Нацыянальны фронт адкаціўся

Перадвыбарчы плакат кандыдата ад партыі Макрона. Фота rtl.fr.

11 чэрвеня ў Францыі адбыўся першы тур парламенцкіх выбараў. Ён прынёс упэўненую перамогу новай ліберальнай партыі La République En Marche! (REM), якая ішла на выбары ў кааліцыі з цэнтрыстамі з MoDem. REM была створаная пад выбарчую кампанію Эманюэля Макрона. Яго перамога вывела партыю ў лідары гонкі.

За REM прагаласавалі каля 32% выбарцаў.

Правацэнтрысцкія рэспубліканцы набралі каля 21%.

На трэцім месцы ідзе Нацыянальны фронт Марыны Лё Пэн, але ён набраў толькі 13%. Гэта менш, чым на мінулых парламенцкіх выбарах, і гэты вынік не дае яму шанцаў на фарміраванне ўласнай парламенцкай групы, але некалькі дэпутатаў Нацфронт правядзе.

Левая «Няскораная Францыя» і камуністы разам здабылі падтрымку прыкладна 14% выбарцаў.

Выбары аказаліся правальнымі для сацыялістаў. Разам са сваімі саюзнікамі, Зялёнымі, яны атрымалі толькі 12% галасоў. Партыя, што дамінавала на французскай палітычнай сцэне з 1940-х, перажывае цяжкі крызіс пасля няўдалага прэзідэнцтва Франсуа Алянда.

Францыя — прэзідэнцкая рэспубліка, але перамога на парламенцкіх выбарах палегчыць Макрону правядзенне рэформаў у эканамічнай сферы.

У выпадку калі Макрон будзе папулярным прэзідэнтам, палітычны спектр Францыі зменіцца. Некалькі дзесяцігоддзяў за ўладу змагаліся правацэнтрысты і левацэнтрысты, галісты і сацыялісты. Цяпер значную ролю могуць адыгрываць лібералы.

З гледзішча беларускіх інтарэсаў, небяспеку ўяўляюць крайне правыя і крайне левыя, Нацыянальны фронт і «Няскораная Францыя», бо яны выступаюць за саступкі пуцінскай Расіі і аслабленне Еўрасаюза, што можа ўскладніць сітуацыю народаў у прасторы між ЕС і Расіяй.

Канчатковы расклад сіл у парламенце стане ясны па выніках другога тура, які пройдзе 18 чэрвеня. Але з вялікай доляй імавернасці партыя Макрона здабудзе каля 400 месцаў у 577-мясцовым Нацыянальным сходзе Францыі. Рэспубліканцы атрымаюць у раёне ста, сацыялісты і «Няскораная Францыя» — па некалькі дзясяткаў.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Усе навіны →
Усе навіны

У сутыкненні з ЗША Венесуэла засталася практычна без падтрымкі Кітая і Расіі3

Касцюгова цяпер піша прамовы Ціханоўскаму? Яна патлумачыла15

Святлана Курс — Алексіевіч: За рускую мову і літаратуру мы ўсе мусім плаціць крывёю112

Mak.by адкрые ў наступным месяцы новыя рэстараны — у Мінску і Баранавічах1

«Дзікае паляванне» для зумераў: новая кніга Макара прымушае ўспомніць Караткевіча2

Кітайца ў Беларусі здзівілі венікі ў лазні і тое, што мы п'ём халодную ваду11

Расейцы спрабавалі вывесіць у Ваўчанску трыкалор — але спробу сарвалі ўкраінцы ВІДЭА6

Алексіевіч: Са мной вельмі шмат спрачаюцца, але руская мова невінаватая83

Яшчэ адзін мінскі гандлёвы цэнтр упрыгожылі да святаў — там спяваюць пінгвіны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць