Здарэнні22

На бізнэсмена Аляксандра Мураўёва, які адбывае тэрмін, завялі яшчэ адну крымінальную справу

Упраўленнем Следчага камітэта па горадзе Мінску распачатая і расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да бізнэсмена і інвестара «Мотавела», бізнесмена і інвестара «Мотавела» Аляксандра Мураўёва, які ў цяперашні час адбывае тэрмін у калоніі. Пра гэта TUT.BY паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Фота: Дар'я Буракіна, TUT.BY

«Следчым камітэтам у дачыненні да Аляксандра Мураўёва распачатая крымінальная справа па арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Згодна з наяўнай інфармацыяй, Мураўёў спрыяў ухіленню ад выплаты падаткаў чатыром суб'ектам гаспадарання, якія займаліся пастаўкамі на «Мотавела»», — распавялі ў СК.

У ведамстве таксама адзначылі, што сума нанесенай бюджэту шкоды на дадзены момант складае не менш за 350 тысяч дэнамінаваных рублёў.

«Следствам прынятыя меры да кампенсацыі гэтай шкоды. Яна часткова кампенсаваная», — дадала афіцыйны прадстаўнік СК.

Нагадаем, у студзені 2017 года бізнэсмена і інвестара «Мотавела» Аляксандра Мураўёва суд прысудзіў да 11 гадоў калоніі (пракурор прасіў 12) і канфіскацыі маёмасці — у тым ліку акцый «Мотавела». Ён быў прызнаны вінаватым па ўсіх складах злачынстваў, якія яму ставіліся ў віну: махлярства (ч. 4 арт. 209), крадзеж (ч. 4 арт. 210), ухіленне ад выплаты падаткаў (ч. 2 арт. 243), арганізацыя і дапамаганне ва ўчыненні злачынстваў (арт. 16).

У бізнэсмена канфіскавалі амаль 75 мільёнаў акцый «Мотавела», якія належаць кампаніям ATEC Investment і «РосинтехГрупп». Першай кіраваў сам Аляксандр Мураўёў, другой — яго брат Сяргей (якога следам за Аляксандрам у лютым прысудзілі да абмежавання волі за нявыплату падаткаў).

Каментары2

Цяпер чытаюць

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу26

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

Расія рыхтуе летняе наступленне. Ці возьме яна Славянск і Краматорск?8

Вясновыя суботнікі на берагах: што з імі не так?

У Нацбанку назвалі тры самыя паспяховыя махлярскія схемы ў Беларусі2

У Егіпце ўнутры старажытнай муміі знайшлі рукапіс Гамера1

Кацярына Андрэева: Я была маральна гатовая за той стрым адседзець два гады, але ўсё пасыпалася, калі інкрымінавалі здраду дзяржаве3

Трамп заявіў пра «поўны кантроль» над Армузскім пралівам і расказаў пра хаос у кіраўніцтве Ірана4

«Белсаюздрук» ужо праз тыдзень стане часткай «Белпошты»4

У санкцыйны спіс ЕС уключылі Беларускую нафтавую кампанію і «Волат-Санцзян»1

Пад Бабруйскам з-за пылавога воблака сутыкнуліся пяць аўтамабіляў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу26

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць